Пе́чань () — жыццёва важны непарны ўнутраны орган пазваночных жывёл, у тым ліку і чалавека. Орган знаходзіцца ў брушной поласці і выконвае вялікую колькасць розных фізіялагічных функцый. Печань выконвае важную ролю ў працэсе метабалізму: гэтак яна ўтрымлівае ў сябе глікаген, расшчапляе вузы крыві, сінтэзуе плазмены пратэін, удзельнічае ў стварэнні гармонаў і дзейнічае як дэтаксіфікатар. Печань з'яўляецца неабходным органам жыццядзейнасці арганізму, у цяперашні час няма магчымасці кампенсаваць адсутнасць функцыі печані ў доўгатэрміновай перспектыве, нягледзячы на тое, што печаневы дыяліз можа быць выкарыстаны на кароткі тэрмін.
Гэты орган размешчаны пад дыяфрагмай у брушной тазавай вобласці нутра. Печань вырабляе жоўць, шчолачны склад якой дапамагае ў страваванні праз эмульгаванне ліпідаў. Вузкаспецыялізаваныя тканіны печані рэгулююць шырокі спектр вялікіх аб'ёмаў біяхімічных рэакцый, у тым ліку сінтэз і распад дробных і складаных малекул, многія з якіх неабходныя для нармальнай жыццядзейнасціMaton, Anthea; Jean Hopkins, Charles William McLaughlin, Susan Johnson, Maryanna Quon Warner, David LaHart, Jill D. Wright (1993). «Human Biology and Health». Englewood Cliffs, New Jersey, USA: Prentice Hall. ISBN 0-13-981176-1. OCLC 32308337..
Спасылкі
Печань. Open Directory Project. Печаневыя ферменты
Катэгорыя:Брушная поласць Катэгорыя:Стрававальная сістэма Катэгорыя:Гепаталогія Катэгорыя:Органы жывёл Катэгорыя:Залозы вонкавай сакрэцыі Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы