Наталля Аляксееўна Сіроціна (нар. , Мінск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1973 годзе. Працавала ў Гомельскім філіяле Белдзяржпраекта, у ІБіА Дзяржбуда БССР, дзе ўдзельнічала ў распрацоўцы і эксперыментальным будаўніцтве абалонак з аблегчаных канструкцый пад кіраўніцтвам Э. М. Кірыенкі; з 1977 года — старшы архітэктар у Белдзіпрагандлі.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1980 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): гандлёва-грамадскія цэнтры мікрараёнаў Румлёва-80 у Гродне (1980) і Паўднёвы Захад-1 у Мінску (1983), добраўпарадкаванне тэрыторыі, адміністрацыйна-гаспадарчы блок, трыбуны вялікага стрэльбішча ў спорткомплексе «Раўбічы» (1982).

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя