Старадубскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Старадуб.
Геаграфія Плошча раёна — 1750 км². Асноўныя рэкі — Бабінец, Вабля
Гісторыя У 1917—1919 гадах тэрыторыя цяперашняга Старадубскага раёна ўваходзіла ў склад УНР, а затым Украінскай дзяржавы гетмана Паўла Скарападскага. У 1919 годзе Старадубскі павет быў перададзены ў склад Гомельскай губерні РСФСР. У 1926 годзе, у сувязі з расфарміраваннем Гомельскай губерні, увайшоў у склад Бранскай губерні.
У 1929 годзе, з увядзеннем новага адміністрацыйнага падзелу, губерні і паветы былі скасаваны. Быў утвораны Старадубскі раён, які спачатку ўвайшоў у Клінцоўскую акругу Заходняй вобласці з цэнтрам у г. Смаленску. 5 ліпеня 1944 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР была ўтворана Бранская вобласць, у склад якой, нароўні з іншымі, быў уключаны і Старадубскі раён.
Дэмаграфія Насельніцтва раёна складае 43 тыс. чалавек, у тым ліку ў гарадскіх умовах жывуць каля 18 тыс. Усяго налічваецца 175 населеных пунктаў.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Пасля муніцыпальнай рэформы (2005) у раёне маецца 10 сельскіх паселішчаў: Вараноцкае сельскае паселішча Гарцаўскае сельскае паселішча Дзесятухаўскае сельскае паселішча Занкоўскае сельскае паселішча Запольскахалеевіцкае сельскае паселішча Каменскае сельскае паселішча Меленскае сельскае паселішча Моханаўскае сельскае паселішча Мышкоўскае сельскае паселішча Панураўскае сельскае паселішча
Транспарт Праз раён праходзіць чыгуначная лінія Унеча — Хутар Міхайлаўскі.
Славутасці Сядзібна-паркавы комплекс Міклашэўскіх, царква Нараджэння Божай Маці і царква Св. Аляксандра Неўскага ў в. Панураўка. Царква Св. Міхала Арханёла ў в. Солава. Царква Свв. апп. Пятра і Паўла ў в. Ялівонка. Царква Св. Мікалая ў в. Яцкавічы.
Гл. таксама Літвіны Севершчыны Старадубскае княства Старадубскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)
Спасылкі
Старадубскі раён на Radzima.org
Катэгорыя:Раёны Бранскай вобласці