Ордэн «Пагоня — Жыве Беларусь!» — узнагарода зацверджаная Прэзідэнтам БЦР Радаславам Астроўскім.

Гісторыя 10 кастрычніка (паводле Мазырэца 10-14 кастрычніка) 1976 года Радаслаў Астроўскі (за тыдзень да сваёй смерці) зацвердзіў тры ўзнагароды БКА. Першай з іх, паводле парадку пераліку, быў Ордэн «Пагоня — Жыве Беларусь!».

Усе тыя ўзнагароды выкарыстоўваліся для ганаравання беларусаў з шэрагу прыхільнікаў Беларускай Цэнтральнай Рады на эміграцыі. Разам з тымі медалямі выдаваліся дыпломы. Ордэн «Пагоня — Жыве Беларусь!» прызначаўся для ганаравання за самаахвярную нацыянальна-грамадскую працу

Паасобнік Ордэна «Пагоні — Жыве Беларусь!» захоўваецца ў Беларускім інстытуце навукі і мастацтва.

Апісанне

Ордэн мае бел-чырвона-белую стужку, выяву Пагоні ў цэнтры і словы «Жыве Беларусь!» па коле зверху, а ўнізе дзве скрыжаваныя лаўровыя галінкі. На адваротным боку надпіс: «БЦР 27.6.1944» (у гэты дзень адбыўся Другі ўсебеларускі з’езд). Ордэн вырабляўся з серабра.

Спасылкі

Значкі, жэтоны, мэдалі Мазырэц Ц. Узнагароды Беларусі

Катэгорыя:З’явіліся ў 1976 годзе Катэгорыя:1976 год у ЗША Катэгорыя:Беларуская дыяспара Катэгорыя:Узнагароды Беларускай цэнтральнай рады