Басовішча XVII — зборнік, прысвечаны фестывалю «Басовішча-2006», выдадзены ў 2007 годзе. На ім прадстаўлены запісы ўсіх дзесяці ўдзельнікаў конкурснай часткі фестывалю, а таксама 4 трэкі іншых вядомых беларускіх музыкантаў.
Змест Band A — «Дзень сурка» Krok — «Адное і тое ж» Nevma — «Я не веру табе» MoZart — «Нябесны смех» РоСтра — «Ночка» Vodar Susviet — «Ільдзінка» Людзі Святла — «Вясна» Termin X — «Закрэслі сваё імя» s.d.m. — «Сам сабе» Parason — «Далучайся» IQ48 — «Схаванае сэрца» Indiga — «Заенька (акустыка)» Drum Ecstasy — «Farshistic» Neuro Dubel — «Das piche» Людзі Святла — «Анёл (Осмос mix)»
Дадатковыя звесткі Усе ўдзельнікі конкурснай часткі фестывалю «Басовішча-2006» у якасці ўзнагароды атрымалі магчымасць запісу адной з сваіх песняў на студыі гуказапісу «ОСМОС». У выніку ў 2007 годзе была складзена плытка з запісаў гэтых гуртоў, а таксама чатырох іншых вядомых беларускіх музыкантаў — IQ48, Indiga, Drum Ecstasy і Neuro Dubel. Прадзюсарам гэтага праекту стаў Павел Юрцэвіч.
Крыніцы
Спасылкі Сайт студыі гуказапісу «ОСМОС» «Басовішча XVII» на knihi.net
Катэгорыя:Альбомы 2007 года Катэгорыя:Музычныя альбомы Беларусі Катэгорыя:Басовішча