Testamentum Terrae (з лацінскай мовы «Запавет зямлі») — беларускі гурт сярэднявечнай музыкі, створаны ў 2003 годзе.
Гісторыя Афіцыйным днём стварэння лічаць 21 сакавіка 2004 года, калі адбыўся першы выступ у горадзе Заслаўе, першапачаткова меў назву «TESTAMENT». Гурт «Testamentum Terrae» выкарыстоўвае копіі інструментаў XV—XVІІІ стст.: беларускія дуды, лютню, шалмеі, жалейкі, скрыпку, бубны, барабаны і інш.
Удзельнікі Юрась «Юранд» Панкевіч — дуды, вакал Надзея Працько — скрыпка, гудок, лютня, вакал Марына Грышанава — жалейкі, флейты, вакал Віталь «Астравіт» Касавец — турэцкі барабан, шархуны, бубен, дарбука, вакал Зміцер Барсукоў — мандаліна, лютня, цыстра Вячка Красулін — бубен, дарбука, тамбурын, турэцкі барабан
Дыскаграфія Слаўны Паніч (2007) Angleza (2010)Testamentum Terrae «Angleza» (+аўдыё) / Experty.by PAWA (Niko_S feat Testamentum terrae) (2011)
Спасылкі Старонка гурта на Last.fm Старонка гурта Вконтакте
Катэгорыя:Фолк-гурты Беларусі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2003 годзе