«Провады» () — мастацкі фільм 2008 года рэжысёра . Галоўныя ролі ў фільме выканалі Масасіро Матокі, Рыёко Хіросу, Кіміко Ё.

Сюжэт Малады музыка Дайго Кобаясі набывае дарагую віяланчэль і ўладкоўваецца на працу ў адзін з прыватных такійскіх аркестраў. Калі пасля аднаго з выступаў менеджар абвяшчае, што аркестр распушчаны, Кобаясі застаецца без працы ды дзеля эканоміі пастанаўляе перабрацца разам з жонкаю ў роднае мястэчка. Маці, што памерла некалькі гадоў таму, пакінула яму ў спадчыну дом. Маладая сям’я асвойваецца на новым месцы, і неўзабаве Кобаясі натрапляе ў газеце на абвестку: турыстычнаму агенцтву трэба працаўнік, практыка неабавязковая. Калі Кобаясі з’яўляецца ў офісе агенцтва, то нечакана пераконваецца, што фірма зарганізоўвае провады нябожчыкаў у апошні шлях…

Крытыка Вядомы амерыканскі кінакрытык Роджэр Эберт адзначыў фільм чатырма зоркамі з чатырох магчымых і занёс у свой спіс «Выдатных фільмаў».

Узнагароды Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 40 кінаўзнагародамі і яшчэ 11 намінацыямі.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы-драмы 2008 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Японіі Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Дзё Хісаісі Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Оскар» за найлепшы фільм на замежнай мове Катэгорыя:Выдатныя фільмы (Роджэр Эберт)