«Ведзьміна дастаўка» () — поўнаметражны анімэ-фільм 1989 года, створаны японскім мультыплікатарам Хаяо Міядзакі.
Сюжэт Кікі — маладзенькая вядзьмарка, якой толькі-толькі споўнілася 13 гадоў. Па правілах усім вядзьмаркам, якія дасягнулі гэтага ўзросту, трэба пажыць сярод людзей пэўны час. Разам са сваім катом Кікі адпраўляецца ў горад, дзе знаёміцца з пекарам. Новы сябар дапамагае юнай вядзьмарцы наладзіць уласную справу — экспрэс дастаўку, з чаго і пачынаецца неверагодная гісторыя шматлікіх знаёмстваў ды выхадак.
Узнагароды Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 4 кінаўзнагародамі.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Поўнаметражныя анімацыйныя фільмы Катэгорыя:Мультфільмы 1989 года Катэгорыя:Анімэ 1989 года Катэгорыя:Фільмы Японіі 1989 года Катэгорыя:Фільмы на японскай мове Катэгорыя:Фільмы Хаяо Міядзакі Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Дзё Хісаісі