«The Last Time» (бел. «Апошні раз») — сёмы і апошні сінгл амерыканскай кантры-поп спявачкі Тэйлар Свіфт з яе чацвёртага студыйнага альбома «Red». Кампазіцыя была запісана ў дуэце з Гары Лайтбодзі. Артысты напісалі песню ў супрацоўніцтве з Джэкнайфам Лі. Афіцыйны рэліз адбыўся 4 лістапада 2013 года пад лэйблам Big Machine.

Крытыкі добра прынялі песню. Яны назвалі яе адной з самых дарослых у альбоме і адзначылі, што яна паказвае яго змрочны бок. У чартах сінгл не меў асаблівага поспеху.

Інфармацыя Песню прыдумалі і запісалі за адзін дзень. Першая версія стала канчатковай і ўвайшла ў альбом. Згодна са словамі Гары Лайтбодзі, увесь працэс заняў каля 9 гадзін. Тэйлар хацела прайграць гучанне песень U2 і Snow Patrol, якія для гуртоў прадзюсаваў Джэкнайф Лі, да якога яна таксама звярнулася з прапановай наконт супрацоўніцтва.

Тэйлар Свіфт распявадае пра кампазіцыю:

Крытыкі добра прынялі песню, аднак у якасці сінгла яна не набыла камерцыйнага поспеху.

Кліп на песню выйшаў 12 лістапада 2013 года. Рэжысёрам выступіў Тэры Рычардсан. Відэа было знята на канцэрце падчас тура Red Tour у Сакрамэнта, штат Каліфорнія.

Патаемнае пасланне — «Лос-Анджэлес падчас твайго перапынку».

Чарты

Чарт (2013)Вышэйшаяпазіцыя Ultratip Flanders14 Canadian Hot 10073 IRMA15 Official Charts Company20 UK Singles Chart25 US Bubbling Under Hot 100 Singles3