Улады Сірыйскай Арабскай Рэспублікі на афіцыйным узроўні прызнавалі факт наяўнасці ў сябе хімічнай зброі, а таксама актыўна праводзілі працэс па яго ліквідацыі, што было цалкам завершана ў 2016 годзеОЗХО: Запасы химического оружия Сирии уничтожены на 99 процентов.
Падчас канфлікта неаднаразова паведамлялася аб выкарыстанні тым ці іншым бокам хімічнай зброі. Удзельнікі канфлікту адмаўлялі факт выкарыстання атрутных рэчываў і скідалі ўсю віну на сваіх праціўнікаў. Больш за тое, асобныя выпадкі выкарыстання баявых газаў часам ставяцца пад сумневыКто ответит за фейковую химическую атаку и настоящую бомбежку в СирииА была ли химатака: Запад повелся на очередное липовое видео от "Белых касок", што было выклікана некаторымі пастановачнымі ролікамі ад арганізацыі «Белыя каскі», дзе нібыта дэманстравалася аказанне медыцынскай дапамогі ахвярам хімічных нападаўФлешмоб под бомбами: активистов «Белых касок» снова обвинили в постановке видео в СирииПоявилось видео "Белых касок" с инсценировкой "химатаки" в Сирии.
Храналогія 2013 Упершыню аб выкарыстанні хімзброі падчас грамадзянскай вайны ў Сірыі згадвалася 19 сакавіка 2013 года, калі ў раёне Алепа невыдомыя ўжылі атрутны газ, выпусціўшы з раёна Нейраб ракету з хімікатамі па раёне Хан-аль-Асаль. Паўстанцы абвінавацілі ў хімічнай атацы ўрадавыя войскі, у той час як апошнія ўсклалі гэта на апазіцыю. У выніку гэтага здарэння 16 чалавек загінулі, яшчэ каля ста пацярпеліМИД РФ осудил применение сирийской оппозицией химоружия в Алеппо // «Российская газета», 19 марта 2013.
19 чэрвеня прадстаўнікі камандавання «Сірыйскай свабоднай арміі» паведамілі аб прымяненні хімічнай зброі ўрадавымі войскамі і «Хезбалой» у ходзе баёў у горадзе Замалка пад Дамаскам. У гэты ж дзень прэзідэнт ЗША Барак Абама заявіў, што «Вашынгтон валодае сведчаннем прымянення хімічнай зброі ўрадам».
У пачатку жніўня сірыйская апазіцыя і праваабаронцы абвінавацілі ўрадавыя войскі ва ўжыванні атрутных газаў падчас аблогі прыгарадаў Дамаска, Думы і Адры 5 жніўня.
2015 У сярэдзіне ліпеня 2015 г. з’явіліся звесткі ад крыніц курдскіх фармаванняў YPG аб тым, што падчас баёў супраць іх у раёне горада Аль-Хасака, у чэрвені гэтага ж года, групоўкай «Ісламская дзяржава» была ўжыта хімічная зброя неапазнанага складу. Па словах афіцыйнага прадстаўніка YPG Рэдура Халіля, наступстваў для пацярпелых удалося пазбегнуць дзякуючы своечасова аказанай медыцынскай дапамогі«Исламское государство» заподозрили в применении химоружия против курдов // Lenta.ru. Факт прымянення хімзброі баевікамі ІД супраць сірыйскіх курдаў быў пацверджаны пасля расследавання, праведзенага двума незалежнымі даследчымі арганізацыямі з ВялікабрытанііРасследование подтвердило использование боевиками ИГ химоружия // РИА Новости.
2016 8 сакавіка фармаванні YPG заявілі, што сілы сірыйскай апазіцыі падчас распачатага ў канцы лютага перамір’я ўжылі супраць іх у раёне Шах-Масуд г. Алепа хлор у газавых балонах, якія выстрэльвалі з самаробных артылерыйскіх гармат-газамётаўКурды обвиняют силы сирийской оппозиции в применении химического оружия в Алеппо — Rambler.
3 жніўня была праведзена хімічная атака на жылы квартал ва ўсходняй частцы Алепа. Квартал быў абстраляны з раёна Сукары, які кантралявалі баевікі групоўкі «Харакаь Нур ад-Дзін аз-Зінкі». У выніку прымянення атрутных рэчываў загінулі 7 чалавек, яшчэ больш за 20 сірыйцаў трапілі ў шпіталіЗахарова призвала западные СМИ «найти силы» написать о химатаке в Алеппо // 4.08.2016.
Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі заявіла аб прымяненні 30 кастрычніка баевікамі боепрыпасаў з хлорам і белым фосфарам супраць урадавых войскаўМинобороны подтвердило применение боевиками химического оружия в Сирии // Лента.ру, 21 ноя 2016.
2017 4 красавіка насельніцтва сірыйскага горада Хан-Шэйхун (правінцыя Ідліб) трапіла пад уздзеянне баявых атрутных рэчываў. У выніку загінулі не менш за 89 чалавек, пацярпелі больш за 550 чалавек. Гэта стала сто семдзесят пятай вядомай атакай з ужываннем хімічнай зброі за час грамадзянскай вайны ў Сірыі.. Падзеі ў Хан-Шэйхуне паслужылі падставай для ракетнага ўдару ВМС ЗША па авіябазе Эш-Шайрат, нанесенай 7 красавіка.
Заўвагі
Катэгорыя:Ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасці Катэгорыя:Хімічная зброя Катэгорыя:Ваенныя злачынствы падчас грамадзянскай вайны ў Сірыі