Іван Уладзіміравіч Кубракоў (нар. , в. Маліноўка, Касцюковіцкі раён, Магілёўская вобласць) — генерал-лейтэнант міліцыі, міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь (з 2020).
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Маліноўка Касцюковіцкага раёна ў шматдзетнай сям’і. Яго бацька Уладзімір Цімафеевіч працаваў на хлебзаводзе ў суседняй вёсцы Бялынкавічы, затым быў вартаўніком і пастухом, а маці Ганна Уладзіміраўна працавала ў калгасе.
Скончыў Мінскую спецыяльную сярэднюю школу міліцыі імя М. В. Фрунзэ і Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
Службу ў органах унутраных спраў пачаў у 1995 годзе. З 2001 года працаваў участковым , потым — старшым участковым інспектарам аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі ўпраўлення ўнутраных спраў адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска, які пасля ўзначаліў. Кіраваў Заслаўскім аддзелам Мінскага РУУС.
Быў ініцыятарам вяртання ў 2012 годзе падраздзяленням міліцэйскага спецназа, якія на той час змянілі ўжо некалькі найменняў — ПМСП, СРБР — назвы «АМАП». Яго прапанову падтрымаў тагачасны міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч і даручыў выпрацаваць прапановы па рэфармаванні палка міліцыі спецыяльнага прызначэння і рот хуткага рэагавання з мэтай павышэння іх эфектыўнасці і функцыянальных магчымасцей. Пасля аналізу шэрагу прапаноў па ўдасканаленні формы адзення, тэхнікі, узбраення і тактычных схем было прапанавана стварыць у складзе АМАП узвод баявога прызначэння, які пры неабходнасці мог выканаць функцыі падраздзялення па барацьбе з тэрарызмам да прыбыцця асноўных сіл.
У 2015 годзе працаваў намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнікам ўпраўлення аховы правапарадку галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
У 2016 годзе працаваў намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама — начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі.
12 мая 2017 года прызначаны начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкамаУказ Президента Республики Беларусь от 12 мая 2017 года № 164 «О назначении на должность».
29 чэрвеня 2018 года Івану Кубракову прысвоілі спецыяльнае званне генерал-маёра міліцыіУказ Президента Республики Беларусь от 29 июня 2018 года № 261 «О присвоении специального звания».
28 сакавіка 2019 года прызначаны начальнікам галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкамаУказ Президента Республики Беларусь от 28 марта 2019 года № 1211 «Об И. В. Кубракове»
Па словах камандзіра мінскага АМАПа Дзмітрыя Балабы, Іван Кубракоў сыграў «каласальную ролю ў абароне народа» ў час пратэстаў пасля шостых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.
29 кастрычніка 2020 года прызначаны міністрам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь. На наступны дзень Аляксандр Лукашэнка прысвоіў Івану Кубракову званне генерал-лейтэнанта міліцыі.
Санкцыі ЕС і іншых краін 31 жніўня 2020 года Іван Кубракоў быў уключаны ў спіс асоб, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае задушэнне мірных пратэстаў»Латвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў ў спіс пэрсон нон-грата. ПОЎНЫ СЬПІС.
2 кастрычніка 2020 года Іван Кубракоў быў уключаны ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС. Згодна з рашэннем Еўрапейскага савета ён адказны «за кампанію рэпрэсій і запалохвання, якую праводзіла міліцыя пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, у прыватнасці за адвольныя арышты і жорсткае абыходжанне з мірнымі дэманстрантамі, у тым ліку за катаванні, а таксама за запалохванне і гвалт у дачыненні да журналістаў»Council Implementing Regulation (EU) 2020/1387 of 2 October 2020 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus // Official Journal of the European Union L 319 I.
Акрамя таго, Кубракова ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Канада, Вялікабрытанія, Швейцарыя. 20 лістапада да кастрычніцкага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна.
Таксама 2 кастрычніка 2020 года Кубракоў быў уключаны у санкцыйны спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗШАOFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША.
8 сакавіка 2022 года Японія таксама ўвяла супраць яго персанальныя санкцыі. Украіна далучылася да санкцый у кастрычніку таго ж года.
Узнагароды Ордэн «За службу Радзіме» III ступені; медаль «За бездакорную службу» ІІІ ступені; медаль «За бездакорную службу» ІІ ступені (2015)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 сакавіка 2015 года № 122 «Аб узнагароджанні»; медаль «За бездакорную службу» І ступені (2016)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 сакавіка 2016 года № 118 «Аб узнагароджанні».
Крыніцы
Спасылкі Біяграфія на сайце Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Генерал-лейтэнанты міліцыі (Беларусь) Катэгорыя:Міліцыянеры Беларусі Катэгорыя:Міністры ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС