Ігар Леанідавіч Дзянісаў (нар. , Мінск) — беларускі акцёр тэатра і кіно. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (2018).
Біяграфія Ігар Дзянісаў скончыў мінскую школу № 9 у 1976 годзе. У 1985 годзе скончыў тэатральны факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці «Акцёр драматычнага тэатра і кіно» (курс народнай артысткі СССР А. І. Клімавай). Пасля інстытута быў накіраваны ў Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа, але ў лістападзе 1985 года паступіў у трупу Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. За гэты час ім створана больш за 40 яркіх сцэнічных вобразаў у родным тэатры.
Ігар Дзянісаў увесь час супрацоўнічае са шматлікімі праграмамі Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі РБ і беларускага радыё (літаратурныя праграмы, тэлеспектаклі).
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1989 года.
Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, калектыў Купалаўскага тэатра 13 жніўня запатрабаваў спыніць гвалт у дачыненні да мірных грамадзян і выступіў за пералік галасоў з удзелам незалежных назіральнікаў. 17 жніўня ўладамі быў звольнены дырэктар тэатра Павел Латушка. 26 жніўня Ігар Дзянісаў разам з большасцю трупы і іншымі супрацоўнікамі тэатра звольніўся ў знак пратэстуИз Купаловского театра уволены 58 актеров и сотрудников .
Фільмаграфія — Акупацыя. Містэрыі — Міша — Дзеці Ванюхіна — Грыша 2005 — Доктар Жывага — Нябачны край 2006 — Пункт — Бацька Нінкі — Нямы сведка 2 — Рыгор Омутаў 2007 — Маёр Ветраў — Пціцын 2007 — Скульптар смерці — Сяргей Іваноў — Выклік 3 2008 — Глушэц — Ахоўнік 2008 — Застава Жыліна — Капітан СМЕРШа — Браты Карамазавы — П’яны мужычонка 2009 — Вольф Месінг: Які бачыў скрозь час 2009 — Дэтэктыўнае агенцтва «Іван ды Мар'я» — Шчаглоў 2009 — Дняпроўская мяжа — Начальнік штаба 2009 — Захопнікі 2009 — Поп 2009 — Суд — Брэсцкая крэпасць — Нямецкі афіцэр 2010 — Варажба пры свечках — Начальнік выратавальнікаў 2010 — Жураў 2 — Крывенка 2010 — Каціна шчасце 2010 — Помста — Фундатар 2010 — Псеўданім «Албанец» 3 — Кілер — 1942 — Стары Рубеніс 2011 — У ракі два берагі — Мікалай Сцяпанавіч Пахомаў 2012 — Смерць шпіёнам. Лісіная Нара — генерал Вадзіс 2012 — Белыя ваўкі — Мікалай Какорын, маёр спецпрызна ФСБ у адстаўцы 2013 — Сляды апосталаў — Фогель (разведчык Абвера) / Бекетаў 2013 — Прывітанне ад Кацюшы — «Ферзь», крымінальнік 2014 — Не пакідай мяне! — Паліцай Улас 2015 — Чужы твар — Віктар Сяргеевіч — Чорная кроў (Беларусь, Расія) — Сяргей Панкратаў 2017 — Маці за сына — суддзя Віктар Карасцялёў — Падсудны — Мікалай Валянцінавіч Капралаў, палкоўнік юстыцыі, начальнік следчай часткі
Узнагароды Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (2018). Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2011).
Спасылкі Ігар Дзянісаў на Belactors З Купалаўскага тэатра звольнены 58 акцёраў і супрацоўнікаў на tut.by
Катэгорыя:Акцёры тэатра Беларусі