Юлія Аляксандраўна Шпілеўская (нар. 17 студзеня 1977, Мінск) — беларуская актрыса тэатра і кіно, тэлевядучая. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (2020).

Біяграфія Нарадзілася 17 студзеня 1977 года ў Мінску.

Скончыла ў 2000 годзе тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці «Акцёрскае мастацтва музычнага тэатра» (курс заслужанага дзеяча мастацтваў Л. А. Манаковай). Актрыса Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы з 2000 года. Тэлевядучая на канале СТБ, вядучая інфармацыйнай праграмы радыё «Мінск».

Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, калектыў Купалаўскага тэатра 13 жніўня запатрабаваў спыніць гвалт у дачыненні да мірных грамадзян і выступіў за пералік галасоў з удзелам незалежных назіральнікаў. 17 жніўня ўладамі быў звольнены дырэктар тэатра Павел Латушка. 26 жніўня Юлія Шпілеўская разам з большасцю трупы і іншымі супрацоўнікамі тэатра звольнілася ў знак пратэстуИз Купаловского театра уволены 58 актеров и сотрудников .

Творчасць Сярод роляў: Барбара («Чорная панна Нясвіжа» А. Дударава), Кацярына II («» паводле М. Гогаля), Выканаўца песні «Сустрэча ў кавярні», Прачка («Местачковае кабарэ»), Тэлімена («Пан Тадэвуш» А. Міцкевіча), выканаўца песні «Аркестру Леаніда Уцёсава» («Вельтмайстар акардэон» М. Мермана), Данута Абдзіраловіч («Дзве душы» М. Гарэцкага), Ніна («Каханне як мілітарызм» П. Гладзіліна), Тытанія («Сон у купальскую ноч» У. Шэкспіра).

Узнагароды Медаль Францыска Скарыны (2013)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 верасня 2013 года № 422 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь» , Ганаровае званне «Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь» (8 студзеня 2020)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 студзеня 2020 года № 7 «Аб узнагароджанні» .

Спасылкі Юлія Шпілеўская на сайце Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. «Не магу маўчаць. „Уперад нагамі пад воплескі не атрымаецца“» на сайце «Радыё Свабода» 23 кастрычніка 2020

Катэгорыя:Актрысы тэатра Беларусі Катэгорыя:Кінаактрысы Беларусі Катэгорыя:Тэлевядучыя Беларусі