Андрэй Фёдаравіч Смаль (, Брэст, БССР, СССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, намеснік старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь (2017—2021), палкоўнік юстыцыі.

Біяграфія Нарадзіўся 1 жніўня 1973 года ў Брэсце.

У 1996 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.

З 1996 па 1998 год працаваў урачом-стажорам і ўрачом-хірургам у адной з устаноў сістэмы аховы здароўя.

З 1998 па верасень 2007 года праходзіў службу ў акруговай ваенна-урачэбнай камісіі .

З 2007 па кастрычнік 2017 года працаваў у розных пасадах у Дэпартаменце фінансаў і тылу Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і Цэнтральнай ваенна-урачэбнай камісіі МУС Рэспублікі Беларусь.

З 19 кастрычніка 2017 годаУказ Президента Республики Беларусь от 19 октября 2017 года № 378 «Об А. Ф. Смале» да 16 красавіка 2021 годаУказ Президента Республики Беларусь от 16 апреля 2021 № 149 «Об А. Ф. Смале» працаваў намеснікам старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Санкцыі ЕС, іншых краін 31 жніўня 2020 года Смаль быў уключаны ў спіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае здушэнне мірных пратэстаў»Латвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў ў спіс пэрсон нон-грата. ПОЎНЫ СЬПІС.

6 лістапада 2020 года Смаль быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза. У сваім рашэнні Савет Еўрапейскага саюза адзначыў, што Смаль як намеснік старшыні Следчага камітэта адказвае за кампанію рэпрэсій і запалохвання камітэта ў сувязі з прэзідэнцкімі выбарамі 2020 года, у прыватнасці, за расследаванні, якія былі распачаты супраць Каардынацыйнай рады і мірных дэманстрантаўConsolidated text: Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus — EUR-Lex, 21.06.2021. 24 лістапада 2021 года да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя. Акрамя таго, Смаля ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія, Канада, Швейцарыя.

Узнагароды медаль «За бездакорную службу» ІІІ ступені, медаль «За бездакорную службу» ІІ ступені, медаль «За бездакорную службу» І ступені (2020)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 красавіка 2020 года № 113 «Аб узнагароджанні» .

Крыніцы

Катэгорыя:Хірургі Беларусі Катэгорыя:Ваенныя ўрачы Беларусі Катэгорыя:Палкоўнікі Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС