Раман Уладзіміравіч Падаля́ка () — беларускі акцёр тэатра і кіно, рэжысёр, удзельнік незалежнай тэатральнай групы «Купалаўцы».
Біяграфія Нарадзіўся 9 сакавіка 1981 года ў Мінску. Скончыў Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа, затым тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці «Акцёрскае мастацтва драматычнага тэатра і кіно» (курс Народнага артыста Беларусі Валера Раеўскага) ў 2002 годзе. З 2002 года працаваў у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы (Купалаўскім тэатры)Раман Падаляка на сайце Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы., стаў адным з найбольш пазнавальных акцёраў тэатра.
Пасля фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года і масавага гвалту да пратэстоўцаў, калектыў Купалаўскага тэатра 13 жніўня абвясціў забастоўку з патрабаванне пераліку галасоў і спынення гвалту. У адказ улады 17 жніўня звольнілі дырэктара тэатра Паўла ЛатушкуИз Купаловского театра уволены 58 актеров и сотрудников . 26 жніўні 2020 года ў знак пратэсту ў ліку амаль 60 калег (акцёраў, рэжысёраў, музыкантаў) Раман Падаляка звольніўся з Купалаўскага тэатра. Быў адным з заснавальнікаў незалежнай трупы «Купалаўцы».
У верасні 2020 года ўдзельнічаў у адзіным жывым паказе спектакля «Тутэйшыя» ў Мінску, які адбыўся ў рэжыме сакрэтнасці на пляцоўцы «ОК16». З прычыны фактычнай забароны на прафесію ў Беларусі, «Купалаўцы» перайшлі ў анлайн-фармат, паводле Падалякі, выхад на YouTube стаў вымушаным крокам, які, аднак, даў калектыву рэкордную аўдыторыю — сотні тысяч праглядаў (толькі «Тутэйшыя» сабралі больш за 300 тысяч) . У сакавіку 2021 года Падаляка адзначаў, што ў новых умовах акцёры сталі больш універсальнымі, выконвалі функцыі ўсяго тэатральнага механізма ва ўмовах салідарнасці. Сваю нацыянальную ідэю ў сакавіку 2021 года Падаляка акрэсліваў як «вярнуцца дадому гаспадарамі» і працаваць ва ўмовах свабоды.
З 2022 года жыве і працуе ў Беларусі.
Творчасць Найбольшую вядомасць Раману Падаляку прынесла роля Густава-Конрада ў спектаклі «Дзяды» паводле Адама Міцкевіча (пастаноўка «Тэатра Ч»), за гэтую ролю атрымаў прыз у намінацыі «Лепшая мужчынская роля» на Міжнародным фестывалі «VASARA-2013» у Друскініках (Літва). Станам на май 2015 года спектакль паказаны больш за 15 разоў у розных краінах.
Па-за межамі тэатра стаў вядомы адной з галоўных роляў у фільме «Жыве Беларусь!» (2012).
Сярод найлепшых роляў у Купалаўскім тэатры: Андрэй («Страсці па Аўдзею» Уладзіміра Бутрамеева), Эмануэль («Барух-Эмануэль» Дзмітра Плакса), Ратнік («Князь Вітаўт» Аляксея Дударава), Уцякін, Недзім («Саламея» Сяргея Кавалёва), Гайдук («Ідылія» Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча), Муж, Гаспадар купэ («Мы і ЯНО» Аркадзя Аверчанкі), Карл («» Юхана Стрындберга), Студэнт («С. В.» паводле Антора Чэхава «Вішнёвы сад»), Іван Цярэшка («Балада пра каханне» Васіля Быкава), Якаб Рундзіс («Вольга» ), Тоні («» Карала Чапека).Раман Падаляка
У рэпертуары Купалаўскага тэатру 2020 года іграў ролі: Васіль («Людзі на балоце» паводле Івана Мележа), Граф («Пан Тадэвуш» Адама Міцкевіча), Барыс Аляксеевіч Трыгорын («» Антона Чэхава), Ігнат («Дзве душы» Максіма Гарэцкага), Лука Лукіч Хлопаў («Рэвізор» Мікалая Гогаля), Пан Альберт («Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» паводле Яна Баршчэўскага).
Пасля жніўня 2020 года Раман Падаляк быў адным з заснавальнікаў незалежнай трупы «Купалаўцы», яе нефармальным творчым лідарам, на яго прыпала асноўная рэжысёрская праца ў незалежным калектыве. Рэжысёр паспяховых пастановак: «Радзіва Прудок» — спектакль-хіт паводле кнігі Андруся Горвата.
«Шэпт» — дакументальнае сцэнічнае падарожжа паводле кнігі Сяргея Лескеця, прысвечанае традыцыям беларускага знахарства, праца над гэтым праектам была часткай планаў калектыву «Купалаўцаў» на 2023 год.
Станам на 2023 год Раман Падаляка і калектыў планавалі працяг працы з сучаснымі аўтарамі (Златкоўскай, Лескецем, Чарнухам) і развіццё аўдыяпраектаў. Працягвае ўдзельнічаць у новых пастаноўках трупы, сярод якіх эксперыментальны спектакль «Камедыя Юдзіфі», прэзентаваны на YouTube 20 студзеня 2024 года.
Крыніцы
Катэгорыя:Акцёры тэатра Беларусі