Джулі Д. Фішэр () — амерыканскі дыпламат, пасол ЗША ў Беларусі.

Дыпламатычная кар’ера З 2011 па 2013 гады працавала намеснікам дырэктара канцылярыі генеральнага сакратара НАТА, дзе займалася пытаннямі Паўночнай Амерыкі, краін Балтыі, аператыўнай палітыкай, а таксама абаронай і стрымліваннем.

Працавала ў амбасадах ЗША ў Тбілісі, Кіеве і Маскве. Была кіраўніком апарату намесніка сакратара Дзяржаўнага дэпартамента па пытаннях кіравання і рэсурсаў; дырэктарам аператыўнага цэнтра Дзярждэпартамента. Да гэтага працавала дарадцам па палітычных і эканамічных пытаннях у амбасадзе ЗША ў Грузіі.

З 1 верасня 2018 года па 22 ліпеня 2020 года займала пасаду намесніка памочніка дзяржсакратара па Заходняй Еўропе і Еўрапейскім саюзе ў офісе Дзярждэпа па Еўропе і ЕўразііJulie Fisher. An official website of the United States government.

Спасылкі

Катэгорыя:Паслы ЗША ў Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Прынстанскага ўніверсітэта Катэгорыя:Дыпламаты ЗША