Святлана Уладзіміраўна Анікей (нар. 7 лютага 1977, Мінск) — беларуская актрыса тэатра і кіно.

Біяграфія Скончыла тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў ў 1999 годзе па спецыяльнасці «Акцёрскае мастацтва драматычнага тэатра і кіно», курс Лідзіі Манаковай. З 1999 года працавала ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы.

Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, калектыў Купалаўскага тэатра 13 жніўня запатрабаваў спыніць гвалт у дачыненні да мірных грамадзян і выступіў за пералік галасоў з удзелам незалежных назіральнікаў. 17 жніўня ўладамі быў звольнены дырэктар тэатра Павел Латушка. 26 жніўня Святлана Анікей разам з большасцю трупы і іншымі супрацоўнікамі тэатра звольнілася ў знак пратэстуИз Купаловского театра уволены 58 актеров и сотрудников .

Творчасць

Тэатральныя ролі Бягучы рэпертуар Ганна Мартынаўна Змяюкіна («Вяселле» паводле А. Чэхава); Петруся («Хам» Э. Ажэшкі); Паліна («Не мой» паводле А. Адамовіча); Шміт («Офіс» І. Лаўзунд); Панна («Выкраданне Еўропы, альбо Тэатр Уршулі Радзівіл» паводле твораў Ф.Радзівіл); Гаспадыня («Лістапад. Андэрсен» паводле А. Паповай); Тэлемена («Пан Тадэвуш» А. Міцкевіча); Эльвіра («Дон Жуан» Ж.-Б. Мальера)

Ранейшыя ролі Брагіня («Трышчан і Іжота» С. Кавалёва) Юлька («Ажаніцца — не журыцца» братоў Далецкіх, М. Чарота) Верка («Страсці па Аўдзею» У. Бутрамеева) Зорачка («Карлік Нос» В. Гаўфа) Аксюша («Лес» А. Астроўскага) Алена («Восеньская саната» І. Бергмана) Луиза («Падступства і каханне» Ф. Шылера) Флорэнс («Дзіўная місіс Сэвідж» Дж. Патрыка) Жонка («Мы і ЯНО» паводле А. Аверчанкі) Думка-вядзьмарка («Макбет» У. Шэкспіра) Кошачка (мюзікл «Афрыка» Л. Пранчака, У. Кандрусевіча) Лінда («Уваходзіць свабодны чалавек» Т. Стопарда) Карын («» А. Стрындберга) Падчарка («С. В.» паводле пьесы «Вішнёвы сад» А.Чэхава) Марыля («Ядвіга» А. Дударава) Годл («Памінальная малітва» Р. Горына) Ганна («Сымон-музыка» Я. Коласа) Алена («Дзеці Ванюшына» С. Найдзёнава) Сара («Translations» Б. Фрыла)

Выбраная фільмаграфія Маць Велі («Хрусталь», Беларусь/ЗША/Германія/Расія, 2018) Ірына («Nowy Świat», Польшча, 2015) Людміла Істоміна («Неподкупный», Расія, 2015) Маріна («Капкан для звезды», Расія, 2015) Галіна Аляксандраўна («Врачиха», Расія, 2014) Люба («Сразу после сотворения мира», Расія, 2013) Арына («Сводная сестра», Расія, 2013) Людміла Віктараўна («Ой, ма-моч-ки!», Беларусь/Расія, 2013) Маня («Клопат», Расія, 2011) Дыяна («Жила-была Любовь», Расія, 2011) Святлана («Тихий омут», Расія, 2010)

Прыватнае жыццё Захапляецца рэстаўрацыяй старажытнай мэблі.

Узнагароды Галоўная акцёрская ўзнагарода, XV Агульнапольскі фестываль сучаснай драматургіі «Rzeczywistość przedstawiona» (за ролю ў пастаноўцы А. Карыткоўскай-Мазур «Сонька», Беластоцкі драматычны тэатр), 2015 Першая нацыянальная тэатральная прэмія ў намінацыі «Найлепшая жаночая роля» (роля Паліны ў драме «Не мой»), 2011

Спасылкі Святлана Анікей на сайце Купалаўскага тэатра Святлана Анікей на сайце Кино-Театр.ru Святлана Анікей на сайце КиноПоиск «Зорка Купалаўскага Святлана Анікей стане гламурнай вядзьмаркай» / «Наша Ніва». — 2016 г. — 27 лютага «Дрэс-код: як апранаюцца мінскія акцёры» / citydog.by. — 2015 г. — 26 студзеня Інтэрв’ю інтэрнэт-часопісу «Культпросвет»  — 2014 г. — 10 студзеня Топ-10 самых прыгожых тэатральных актрыс на сайце грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!» — 2013 г. — 25 лютага «Актрыса, якая марыць сыграць Абломава» / часопіс «Мастацтва». — 2012 г. — № 3 (348) — 31 сакавіка «У акцёры я пайшла з-за крыўды» / «Комсомольская правда». — 2011 г. — 22 кастрычніка «Актрыса з акцэнтамі» / «СБ-Беларусь сегодня». — 2009 г. — 22 кастрычніка «Беларуская Мэры Попінс» / «Вячэрні Мінск». — 2003 г. — 28 лютага

Катэгорыя:Кінаактрысы Беларусі Катэгорыя:Актрысы тэатра Беларусі