Белыя каскі (), або Сірыйская грамадзянская абарона (, ) — няўрадавая добраахвотніцкая арганізацыя, якая дзейнічае ў Сірыі на тэрыторыях, якія кантралююцца апазіцыйнымі групоўкамі. Дэклараваныя мэты дзейнасці: медыцынская дапамога насельніцтву і выратаванне мірных жыхароў, якія пацярпелі падчас баявых дзеянняў. Дзейнасць СГА стала прадметам спрэчак. Калі ў заходніх і некаторых іншых СМІ арганізацыя пазіцыянуецца са станоўчага боку, робячы акцэнт на яе гуманітарных місіях і дапамогі пацярпеламу ад вайны насельніцтву краіны, то ў сірыйскіх дзяржаўных крыніцах, а таксама Расіі і Іране, «Белыя каскі» вядомыя ў ролі памагатых ісламарадыкалаў і арганізатараў пастановачных відэаролікаў.
Гісторыя Арганізацыя была заснавана ў пачатку 2013 года Джэймсам Ле Мезур’е, былым афіцэрам брытанскай арміі французская паходжання і прыватным саветнікам па пытаннях бяспекі.
Каманды добраахвотнікаў-ратавальнікаў з’явіліся ў Сірыі на тэрыторыях, падкантрольных сірыйскім паўстанцам, у 2012 годзе. У 2012—2013 гадах гэтым камандам дапамагалі грашыма, рыштункам, тэхнікай і медыкаментамі еўрапейскія ўрады, Турцыя, Японія, ЗША і многія няўрадавыя арганізацыі, уключаючы Mayday Rescue, таксама заснаваную Ле Мезур’е. У 2014 годзе каманды ратавальнікаў аб’ядналіся ў агульнанацыянальную арганізацыю «Сірыйская грамадзянская абарона». «Белыя каскі» — гэта іх неафіцыйная назва.
Па даных арганізацыі, у 2016 годзе было задзейнічана каля 2850 добраахвотнікаў, якія працавалі ў 114 пунктах у Дамаску, правінцыях Алепа, Ідліб, Латакія, Хама, Хомс, Дамаск і Дар’а.
Па паведамленні арміі Ізраіля, у ноч на 22 ліпеня 2018 года ізраільскія вайскоўцы па просьбе ЗША, Канады і шэрагу еўрапейскіх краін эвакуіравалі з паўднёвых раёнаў Сірыі актывістаў СГА і членаў іх сем’яў у сувязі з «пагрозай іх жыцця» і перавезлі іх у Іарданію. Першапачаткова гаворка ішла аб эвакуацыі 827 чалавек, аднак, як заявіў МЗС Іарданіі, у краіну прыбылі 422 актывісты і члены іх сем’яў. Іарданія папярэдне запатрабавала гарантыі таго, што эвакуіраваныя не застануцца на яе тэрыторыі. Толькі пасля таго, як Вялікабрытанія, Германія і Канада ўзялі на сябе юрыдычныя абавязацельствы на працягу трох месяцаў забраць да сябе актывістаў «Белых касак» і іх сем’і, урад краіны пагадзіўся на гэтую аперацыю. У дасягненні дамоўленасцей актыўна ўдзельнічалі ЗША.
Дзейнасць Як сказана на афіцыйным сайце арганізацыі, добраахвотнікі Сірыйскай грамадзянскай абароны выратавалі больш за 100 тысяч жыццяў; там жа паведамляецца, што 252 добраахвотнікі загінулі пры выкананні сваіх абавязкаў. Паводле ацэнкі брытанскага выдання The Telegraph (пачатак мая 2018 года) СГА выратавала не менш за 60 тысяч жыццяўQ&A | Syrian Civil Defence, aka The White Helmets .
Акрамя выратавальнай і медыцынскай работы, «Белыя каскі» займаюцца дакументаваннем таго, што адбываецца ў Сірыі з выкарыстаннем відэакамер.
Адначасова з гэтым, арганізацыя цесна супрацоўнічае з паўстанцкім рухам, у тым ліку і джыхадзістамі (паведамлялася пра сувязь з «Фронт аль-Нусра»), працуючы, па сцвярджэннях сірыйскіх, іранскіх і расійскіх СМІ, у іх інтарэсах. Некаторыя актывісты нават складаліся ва ўзброеных групах апазіцыі. «Белыя каскі» абвінавачваліся ў распаўсюджанні ілжывай інфармацыі і стварэнні пастановачных відэа, дзе яны аказваюць дапамогу насельніцтву пасля авіяўдараў або хімічнай атакіФлешмоб под бомбами: активистов «Белых касок» снова обвинили в постановке видео в СирииПоявилось видео "Белых касок" с инсценировкой "химатаки" в Сирии.
Узнагарода 2016: Прэмія «За правільны лад жыцця». 2016: нямецка-французская прэмія «За правы чалавека і вяршэнства закона» — спецыяльная прэмія міністэрстваў замежных спраў Францыі і Германіі.
У культуры Netflix апублікаваў 16 верасня 2016 года дакументальны фільм «Белыя каскі» брытанскага рэжысёра Арланда фон Айнсідэля. На цырымоніі ўручэння ўзнагарод Акадэміі ў 2017 годзе фільм атрымаў «Оскар» за лепшы дакументальны кароткаметражны фільм. У кампутарным шутэры ад першай асобы Call of Dyty: Modern Warfare 2019 года ў адной з місій сустракаюцца ратавальнікі вельмі падобныя на актывістаў арганізацыіСоздателей игры Call of Duty: Modern Warfare обвинили в русофобии. Пользователей возмутил образ «плохих русских».
Зноскі
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Арганізацыі Грамадзянскай вайны ў Сірыі Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 2013 годзе