Сяргей Якаўлевіч Аземша (нар. , Рэчыца, Гомельская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, намеснік старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, генерал-маёр юстыцыі.
Біяграфія Нарадзіўся 17 ліпеня 1974 года ў Рэчыцы Гомельскай вобласці. Бацька — Якаў Кірылавіч Аземша (нар. 21.10.1933), заслужаны юрыст БССР.
У 1996 годзе з адзнакай скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны па спецыяльнасці «Правазнаўства».
З 1995 па 1996 год працаваў у пракуратуры Цэнтральнага раёна Гомеля.
З 1996 па 1999 год быў аспірантам кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
З 1997 па 2000 год працаваў на розных пасадах у Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
З 2000 па 2015 год працаваў на розных пасадах у органах пракуратуры.
19 мая 2016 года прызначаны намеснікам старшыні Следчага камітэта Рэспублікі БеларусьУказ Президента Республики Беларусь от 19 мая 2016 года № 175 «О назначении на должность».
Сям’я Сястра — Таццяна Якаўлеўна Аземша, суддзя Гомельскага абласнога суда
Санкцыі ЕС, ЗША, іншых краін 31 жніўня 2020 года Аземша быў уключаны ў спіс асоб, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае задушэнне мірных пратэстаў»Латвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў ў спіс пэрсон нон-грата. ПОЎНЫ СЬПІС.
6 лістапада 2020 года Аземша як намеснік старшыні Следчага камітэта быў унесены ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС, як адказны за кампанію рэпрэсій і запалохвання на чале з Камітэтам у выніку прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, у прыватнасці, расследаванні супраць Каардынацыйнай рады і мірных дэманстрантаўConsolidated text: Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus — EUR-Lex, 21.06.2021. 24 лістапада да гэтага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя. Акрамя таго, Аземшу ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія, Канада, Швейцарыя.
9 жніўня 2021 года Аземша трапіў і ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША.
Крыніцы
Катэгорыя:Генерал-маёры (Беларусь) Катэгорыя:Пракуроры Беларусі Катэгорыя:Юрысты Беларусі Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС Катэгорыя:Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША