Генадзь Андрэевіч Богдан (нар. ) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Намеснік кіраўніка справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2020—2022). Фігурант Чорнага спісу Еўрасаюза, санкцыйных спісаў шэрагу іншых краін.
Біяграфія Скончыў Мар’інагорскі саўгас-тэхнікум, затым Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт.
Два гады працаваў інспектарам дзяржаўнага пажарнага нагляду ў сістэме Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.
З 1999 па 2012 год працаваў у канцэрне «Белдзяржхарчпрам», дзе стаў у выніку начальнікам упраўлення каардынацыі і развіцця галін па вытворчасці прадуктаў харчавання і тытунёвых вырабаў.
З 1 лютага 2012 года працаваў генеральным дырэктарам ААТ «Мазырсоль»Генеральным директором ОАО «Мозырьсоль» назначен Геннадий Богдан. У 2016 годзе стаў лаўрэатам конкурсу «Чалавек справы» ў намінацыі «За стабільную і эфектыўную працу на беларускім і замежным рынках»Пресс-релиз. Человек Дела-2016. Три кита успеха.
У другой палове 2010-х гадоў узначальваў Рэспубліканскае вытворча-гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства «Беларусьгандаль», якое ўваходзіць у сістэму Кіраўніцтва справамі прэзідэнта.
Абіраўся дэпутатам Мазырскага раённага савета дэпутатаў 27-га і 28-гаРабочие органы Мозырского районного Совета депутатов скліканняў.
30 студзеня 2020 года прызначаны намеснікам кіраўніка справамі прэзідэнта Рэспублікі БеларусьУказ Президента Республики Беларусь от 30 января 2020 года № 34 «О Г. А. Богдане». Пакінуў пасаду ў верасні 2022 годаНиколай Рогащук освобожден от должности помощника Президента - инспектора по Гомельской области.
Міжнародныя санкцыі 31 жніўня 2020 года ўключаны ў спіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае здушэнне мірных пратэстаў»Латвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў ў спіс пэрсон нон-грата. ПОЎНЫ СЬПІС.
17 снежня 2020 года ўнесены ў Чорны спіс Еўрасаюза. Савет Еўрапейскага саюза прызнаў Богдана як намесніка начальніка ўпраўлення кіравання маёмасцю Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, які курыруе шматлікія прадпрыемствы і праз кіраўніцтва справамі аказвае фінансавую, матэрыяльна-тэхнічную, сацыяльную, бытавую і медыцынскую падтрымку дзяржапарату і рэспубліканскім органам улады, і цесна звязанага з прэзідэнтам адказным за падтрымку рэжыму ЛукашэнкіCouncil implementing regulation (EU) 2020/2129 of 17 December 2020 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus. 26 студзеня 2021 года да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя. 18 лютага 2021 года ў свой санкцыйны спіс Богдана дадала Вялікабрытанія , 22 сакавіка 2021 года — ШвейцарыяSearching for subjects of sanctions.
Катэгорыя:Дэпутаты Мазырскага раённага Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 27-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 28-га склікання Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС