Аляксе́й Алякса́ндравіч Во́лкаў (нар. , Мінск) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня , генерал-маёр юстыцыі (2015).
Біяграфія У 1996 годзе скончыў Беларускі інстытут правазнаўства.
З 1996 года па 2011 год працаваў на розных пасадах у органах пракуратуры.
З 1 студзеня 2012 года па 23 ліпеня 2013 года працаваў начальнікам упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Мінску.
23 ліпеня 2013 года прызначаны першым намеснікам старшыні Следчага камітэта Рэспублікі БеларусьУказ Президента Республики Беларусь от 23 июля 2013 года № 322 «О назначении А. А. Волкова» .
9 кастрычніка 2020 года прызначаны старшынёй Лукашэнка прызначыў новага старшыню Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.
Узнагароды медаль «За бездакорную службу» III ступені (2013)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 2013 года № 255 «Аб узнагароджанні медалём „За бездакорную службу“ I, II, III ступені» медаль «За бездакорную службу» II ступені медаль «За бездакорную службу» I ступені (2018)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 верасня 2018 года № 365 «Аб узнагароджанні»
Міжнародныя санкцыі 31 жніўня 2020 года Волкаў быў уключаны ў спіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае здушэнне мірных пратэстаў». 6 лістапада 2020 года Волкава дадалі ў Чорны спіс Еўрасаюза. Пры абгрунтаванні ўвядзення санкцый адзначалася, што ён як першы намеснік старшыні Следчага камітэта нясе адказнасць за кампанію рэпрэсій і запалохвання на чале з Камітэтам пасля прэзідэнцкіх выбараў, у прыватнасці, расследаванні супраць Каардынацыйнай рады і мірных дэманстрантаў.
24 лістапада 2020 года да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя, а 11 снежня — і Швейцарыя. Акрамя таго, 6 лістапада Волкаў трапіў пад санкцыі Вялікабрытаніі і Канады.
Катэгорыя:Юрысты Беларусі Катэгорыя:Пракуроры Беларусі Катэгорыя:Генерал-маёры (Беларусь) Катэгорыя:Старшыні дзяржаўных камітэтаў Беларусі Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС