Ірына Аляксандраўна Цэлікавец (нар. , Жлобін, Гомельская вобласць, БССР, СССР) — беларуская юрыстка, член Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Рэспублікі Беларусь ад Мінскай вобласці. Фігурант санкцыйных спісаў ЕС, ЗША, шэрагу іншых краін.

Біяграфія У 2000 годзе скончыла Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны па спецыяльнасці «Руская мова і літаратура», у 2005 годзе — Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства».

З 2004 года працавала вядучым спецыялістам упраўлення рэгістрацыі (ліквідацыі) суб’ектаў гаспадарання і ліцэнзавання камітэта эканомікі Мінскага аблвыканкама, з 2005 года — галоўным спецыялістам па прававой і кадравай рабоце Мінскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, з 2006 года — галоўным спецыялістам аддзела арганізацыйна-прававой работы, грамадскіх аб’яднанняў і кантролю ліцэнзаванай дзейнасці ўпраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама.

У 2007—2009 гадах працавала начальнікам аддзела грамадскіх аб’яднанняў, юрыдычнай экспертызы і кантролю ліцэнзаванай дзейнасці , з 2009 па 2011 год — начальнік аддзела юрыдычнай экспертызы, прававой работы і кантролю ліцэнзуемай дзейнасці , з 2011 па 2013 год — намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнік аддзела юрыдычнай экспертызы, прававой работы і кантролю ліцэнзаванай дзейнасці . У 2013 годзе займала пасаду намесніка начальніка , а з 2014 года — першага намесніка начальніка .

У 2014 годзе прайшла перападрыхтоўку на базе Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».

З 1 лютага 2018 года працавала начальнікам упраўлення адвакатуры і ліцэнзавання юрыдычнай дзейнасці Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, пазней — начальнікам упраўлення натарыята і загсаў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Санкцыі ЕС, ЗША і іншых краін 31 жніўня 2020 года Цэлікавец была ўключана ў спіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяннямі яна арганізавала і падтрымала фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае здушэнне мірных пратэстаў»Латвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў ў спіс пэрсон нон-грата. ПОЎНЫ СЬПІС.

2 кастрычніка 2020 года Цэлікавец трапіла ў Чорны спіс Еўрасаюза. Пры абгрунтаванні ўвядзення санкцый было адзначана, што Цэлікавец як член ЦВК нясе адказнасць за парушэнне правілаў выбарчага працэсу падчас прэзідэнцкіх выбараў 2020 года: невыкананне асноўных міжнародных стандартаў справядлівасці ды празрыстасці і фальсіфікацыю іх вынікаў. Разам з калегамі па ЦВК Цэлікавец, у прыватнасці, на фальшывых падставах арганізавала нядопуск некаторых кандыдатаў ад апазіцыі і ўвяла непрапарцыйныя абмежаванні для назіральнікаў на выбарчых участках, а таксама забяспечыла прадузяты склад выбарчых камісій, якія знаходзіліся пад наглядам ЦВК. 20 лістапада да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна. Акрамя таго, Цэлікавец у свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія, Канада, Швейцарыя.

21 чэрвеня 2021 года Цэлікавец таксама была ўнесена ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗШАOFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША.

Крыніцы

Спасылкі Біяграфія Ірыны Цэлікавец на сайце Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў

Катэгорыя:Юрысты Беларусі Катэгорыя:Члены Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Супрацоўнікі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС