Наталля Рыгораўна Васільева-Качаткова (, Масква) — беларуская актрыса. Заслужаны артыст Беларусі (1990).

Біяграфія Дачка М. А. Кузьменка і Р. А. Качаткова. Скончыла ў 1971 годзе тэатральны факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці «Актрыса драмы і кіно» (курс У. А. Маланкіна). Працуе ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я. Купалы.

Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, калектыў Купалаўскага тэатра 13 жніўня запатрабаваў спыніць гвалт у дачыненні да мірных грамадзян і выступіў за пералік галасоў з удзелам незалежных назіральнікаў. 17 жніўня ўладамі быў звольнены дырэктар тэатра Павел Латушка. 26 жніўня Наталля Качаткова разам з большасцю трупы і іншымі супрацоўнікамі тэатра звольнілася ў знак пратэстуИз Купаловского театра уволены 58 актеров и сотрудников .

Творчасць Творчасць вызначаецца характарнасцю, імправізацыяй, адчуваннем ансамбля. Сярод роляў: Адэля («Ажаніцца — не журыцца» («Міхалка», «Мікітаў лапаць») Далецкіх і М. Чарота), Рузана («Вясёлы тракт» Б. Васільева), Люся («Вар’яцкае жыццё» С. Злотнікава), Малання («Дзеці сонца» М. Горкага), Пашлёпкіна («Рэвізор» М. Гогаля), Дзіяна («Курыца» М. Каляды), Федра («» Лопэ дэ Вэгі), Голда («Памінальная малітва» паводле Шолам-Алейхема), Нерына («» паводле Мальера), Агата («Паўлінка» Я. Купалы), Куліна («Пінская шляхта» В. Дуніна-Марцінкевіча), Ткачыха («» паводле М. Гогаля), Глушачыха («Людзі на балоце» паводле І. Мележа), Бабуля («Шабаны» А. Бахарэвіча), Хэлена («Юбілей ювеліра» ), Эльза («Зямля Эльзы» ) і інш.

Узнагароды Заслужаны артыст Беларусі (1990). Уладальніца Нагруднага знака Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2005).

Літаратура

Катэгорыя:Актрысы тэатра СССР Катэгорыя:Актрысы тэатра Беларусі