Ігар Анатольевіч Плышэўскі (нар. , Любань, Мінская вобласць, БССР, СССР) — беларускі юрыст, начальнік , член Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Рэспублікі Беларусь ад Мінска.
Біяграфія У 2001 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы па спецыяльнасці «Правазнаўства», у 2004 годзе — аспірантуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Працаваў галоўным спецыялістам аддзела абагульнення судовай практыкі ўпраўлення забеспячэння нагляду і абагульнення судовай практыкі Вышэйшага Гаспадарчага суда Рэспублікі Беларусь, сакратаром Пленума — памочнікам першага намесніка старшыні Вышэйшага гаспадарчага суда, сакратаром Пленума аддзела прававога забеспячэння дзейнасці судовых інстанцый кіраўніцтва справамі Вышэйшага Гаспадарчага суда. З 2012 года — намеснік начальніка ўпраўлення кадраў і ідэалагічнай работы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі БеларусьВ Министерстве юстиции .
У 2012 годзе прайшоў перападрыхтоўку на базе Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай».
З 8 снежня 2014 года працуе начальнікам Главное управление юстиции Мингорисполкома возглавил Игорь Плышевский .
Санкцыі ЕС, ЗША і іншых краін 31 жніўня 2020 года Плышэўскі быў уключаны ў спіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае задушэнне мірных пратэстаў»Латвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў ў спіс пэрсон нон-грата. ПОЎНЫ СЬПІС.
2 кастрычніка 2020 года Плышэўскі трапіў у Чорны спіс Еўрасаюза. Пры абгрунтаванні ўвядзення санкцый было адзначана, што Плышэўскі як член ЦВК нясе адказнасць за парушэнне правілаў выбарчага працэсу падчас прэзідэнцкіх выбараў 2020 года: невыкананне асноўных міжнародных стандартаў справядлівасці ды празрыстасці і фальсіфікацыю іх вынікаў. Разам з калегамі па ЦВК Плышэўскі, у прыватнасці, на фальшывых падставах арганізаваў нядопуск некаторых кандыдатаў ад апазіцыі і ўвёў непрапарцыйныя абмежаванні для назіральнікаў на выбарчых участках, а таксама забяспечыў прадузяты склад выбарчых камісій, якія знаходзіліся пад наглядам ЦВК. 20 лістапада да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна. Акрамя таго, Плышэўскага ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія, Канада, Швейцарыя.
21 чэрвеня 2021 года Плышэўскі таксама быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗШАOFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША.
Крыніцы
Катэгорыя:Юрысты Беларусі Катэгорыя:Члены Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС