«Голас камбатанта» — газета ветэранаў беларускага вызваленчага руху. Выдавалася ў 2000 годзе ў Слоніме. Апошні нумар (шосты) выйшаў у 2001 годзе ў Мінску. Змяшчала ўспаміны, вершы былых вязняў сталінскага ГУЛАГу, некралогі, рэцэнзіі, хроніку, рэдкія фотаздымкі.
Рэдактар і выдавец — гісторык і журналіст Сяргей Ёрш.
Спасылкі Голас камбатанта, архіў
Катэгорыя:Газеты Беларусі на беларускай мове Катэгорыя:Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 2000 годзе Катэгорыя:Друкаваныя выданні, закрытыя ў 2001 годзе Катэгорыя:Культура Слоніма Катэгорыя:2000 год у Беларусі