Брэндан Рычард Флаўэрс (; , Хендэрсан, Невада, Лас-Вегас, ЗША) — вакаліст, клавішнік, аўтар музыкі і большасці тэкстаў амерыканскага рок-гурта «The Killers», з 2010 года таксама займаецца сольнай кар’ерай.

Жыццё да The Killers Брэндан Флаўэрз, самы малодшы з шасці дзяцей, нарадзіўся 23 чэрвеня 1981 года ў г. Хендэрсан, штат Невада (па-за межамі Лас-Вегаса) у сям’і з напалову шатландскай і літоўскай крывёйInterview Interview reprinted at Live Journal fan website. . Яго маці была хатняй гаспадыняй, а бацька працаваў у бакалейнай краме. Калі Брэндану было пяць гадоў, яго тата далучыўся да Царквы сучасных паслядоўнікаў Ісуса Хрыста. Яны пераехалі ў г. Нэфі, штат Юта, калі Флаўэрзу было восем гадоў. «SPIN.com: The Lady Killer: An Interview with the Killers' Brandon Flowers» . Spin.com . Published November 2004. Accessed March 3, 2008. . За год да сканчэння сярэдняй школы, ён вяртаецца ў Лас-Вегас і жыве ў сваёй цёткі.

Менавіта яго старэйшы брат Шэйн адчыніў яму дзверы ў свет музыкі. Ён паказаў яму відэакліпы гурта «The Smiths», кіно ірландскага гурта «U2» «Трашчанне і Гудзенне» (); пазнаёміў з творамі гуртоў «The Cars», «The Beatles», «The Cure»; лідара гурта «The Smiths» Стывена Морысі. У музычным плане Брэндан з’яўляецца англафілам. То бок ён прыхільнік брытанскіх музычных калектываў. Сярод іх: «New Order», «The Smiths», «Pet Shop Boys», «Depeche Mode» і «Oasis».

Ён спасылаецца на словы з песні «Вельмі нудны» () гурта «Pet Shop Boys», як на вельмі важную жыццёвую догму: Я ніколі не думаў, што мне калі-небудзь прыйдзецца стаць той істотай, якой я заўсёды меў намер быць ()Craig McLean talks to the Killers' singer Brandon Flowers. The Observer. . Флаўэрз таксама казаў, што «Я быў сапраўды дзіўным хлопцам, бо калі іншыя дзеці набывалі Tool і Nirvana, я набываў „The Cars“ і „The Psychedelic Furs“. Я быў даволі адчужаным дзіцём».

Кар’ера Кінуўшы вучобу ў каледжы, ён некаторы час працаваў калідорным у гатэлі Лас-Вегаса. У 2001 ён расстаўся са сваім сінтыпоп калектывам «Блаш Рыспонс» (), пасля таго як адмовіўся пераехаць у Лос-Анджэлес.

Праз некаторы час, пасля наведвання канцэрта Oasis, ён разумее, што патрэбна зрабіць пераход ад сінтыпоп гурта да сапраўднага рокбэнда, і пачынае шукаць гітарыста. Ён адказаў на аб’яву Дэйва К’юнінга ў газеце, які пазначыў, акрамя іншых, «The Cure», «Oasis», «Queen», як адных з любімых гуртоў. Пазней Кьюнінг сказаў, што яго першае ўражанне аб Флаўэрзе было: «Мне здалося, у яго былі дзіўныя чаравікі… Насамрэч тыя ж, што і ў братоў Галахераў (Oasis)!». Пасля некаторых кароткачасовых бэйсістаў і ўдарнікаў, да групы далучыліся Марк Стормэр (бэйс-гітарыст) і Роні Вэнаксі (Ванучы) (ударнік). Так у жніўні 2002 года ўтварылася група «The Killers». Роні пазней распавядаў: «Нават маючы невялікія карлікавыя песні, Брэндан ніколі не адмаўляўся проста падняцца і пачаць працаваць. Гэта вельмі важна, калі ты пачынаеш. Колькі мы разам, увесь час Брэндан перамагае». У адпаведнасці з «Las Vegas Review-Journal» яго бацькі заўсёды падтрымлівалі яго ў імкненні стаць спеваком і былі часам адзінымі гледачамі на першапачатковых канцэртах калектыву.

Брэндан не аднойчы быў завадатарам спрэчак пасля некаторых сваіх інтэрв’ю. У асобнасці, яго словы запалілі варожасці паміж ім і гуртамі «Fall Out Boy», «The Bravery», «Panic! At the Disco». Аднак праз некаторы час Флаўэрз папрасіў прабачэння і сказаў часопісу «Spin»: «Мне б хацелася вярнуць свае словы. Гэтыя людзі проста робяць тое, што яны хочуць рабіць — зусім як я. Насамрэч я добры чалавек і я люблю іншых людзей. Я проста вельмі самаўпэўнены. Мне ад гэтага не мець шмат гонару».

Брэндан крытыкаваў амерыканскі гурт «Green Day» за выкананне песні «Амерыканскі ідыёт». Ён казаў: «Спачатку мне здалося, што гэта было сапраўды нізка паехаць у Англію альбо на Германію і спяваць гэтую песню. Тыя дзеці ўспрымаюць гэта зусім інакш, чым Green Day гэта мае на ўвазе»No byline (October 13, 2006), «The Killers 'offended' by Green Day». NME.com (accessed March 30, 2009) .

Яго сцверджанне, што «Sam’s Town» будзе лепшым альбомам за папярэднія дваццаць гадоў, выклікала ў крытыкаў усмешкі. Флаўэрз адказаў на гэта, што жадае быць меней правакацыйным.

Ён распавёў часопісу «The Advocate»: «Зняважыўшы ўсіх тых людзей, зараз я разумею, што я павінен жыць і даваць жыць іншым»Voss, Brandon (2008-12-02), «No Shrinking Violet». Advocate (1020):64 . У красавіку 2009 Брэндан, у інтэрв’ю брытанскаму часопісу «NME» асудзіў Курта Кабейна за тое, што ён не пакідаў у рок-н-роле месца для весялосці, і таксама дадаў, што ў юнацтве жадаў збіць з п’едэсталу «Nirvana» і «Led Zeppelin».

Падчас «Brit Awards» Флаўэрз уручыў «Pet Shop Boys» узнагароду за вялікі ўклад у музыку. Пасля The Killers, Pet Shop Boys і Lady GaGa ўтраіх выканалі салянку са сваіх хітоў.

Сольная кар’ера У верасні 2010 года Брэндан Флаўэрз выпусціў свой дэбютны альбом «Flamingo». У Вялікабрытаніі альбом паступіў у продаж 6 верасня, у ЗША — 14 верасня. 14 чэрвеня, у шоу Zane Lowe на брытанскім Radio 1 адбылася афіцыйная радыё-прэм’ера дэбютнага сінгла Брэндана Флаўэрза. Лідар «The Killers» сам знаходзіўся ў студыі і даў невялікае інтэрв’ю Zane Lowe, у якім распавёў пра песню «Crossfire», сольную кар’еру і будучыню «The Killers». Са слоў Брэндана стала вядома, што ў запісе яму дапамагаў Роні Ванучы-малодшы. Флаўэрз падзяліўся сваімі ўражаннямі ад запісу дэбютнай сольнай пласцінкі. Брэндан адзначыў, што падчас працы над «Flamingo» яму не хапала таварышаў па гурце: «Гэта было дзіўным, працаваць без звыклага адзінства „The Killers“ і ў адсутнасці падтрымкі калектыву. Вядома, мне было цікава займацца сольным альбомам, але не хапала сяброўскіх адносін. Час ад часу адчуваў сябе самотным». Таксама Флаўэрз у чарговы раз паспрабаваў супакоіць прыхільнікаў гурта і аспрэчыў чуткі пра распад каманды: «Я ўжо паспеў пагутарыць з імі, і мы вызначылі папярэднія тэрміны нашага вяртання ў студыю»Брэндан Флаўэрз: «Час ад часу адчуваў сябя самотным»..

Дэбютны сольны сінгл «Crossfire» з’явіўся ў продажы на iTunes менавіта 21 чэрвеня, у дзень нараджэння лідара «The Killers».

Прэм’ера кліпа «Only The Young» адбылася 5 кастрычніка, які распрацавала Сафі Мюлер, якая працавала над амерыканскім кліпам на песню «Mr. Brightside».

Другі сольны альбом Флаўэрса выйшаў 18 мая 2015 года і атрымаў назву «The Desired Effect». Гэтак жа як і «Flamingo», альбом заняў першае месца ў брытанскім чарце UK Albums Chart.

Прыватнае жыццё Флаўэрз ажаніўся са сваёй даўняй дзяўчынай, Таняй Брук Манблоўскі, 2 жніўня 2005 года на ГаваяхNo byline (2005). «Killers Singer Brandon Flowers Marries Longtime Girlfriend» VH1.com (accessed Oct. 14, 2006) ArjanWrites.com (accessed April 12, 2006) . 14 ліпеня 2007 года ў іх нарадзіўся першы сын, Эмон Флаўэрз; 28 ліпеня 2009 года другі, Гана Флаўэрз. Брэндан вельмі захапляецца назіраннем за ігрой у гольф, а яго стрыечны брат, Крэйг Балоў, — прафесійны ігрок у гольф.

Флаўэрз па-ранейшаму з’яўляецца членам Царквы сучасных паслядоўнікаў Ісуса Хрыста. Яго жонка незадоўга да вяселля звярнулася да гэтай жа самай царквы. Флаўэрз казаў, што рэлігія вельмі важная для яго. Пасля ўтварэння і першых поспехаў «The Killers», ён пачаў выпіваць, хадзіць па вечарынам і рабіць іншыя рэчы, якія забароненыя яго царквой. Між тым, у 2006 ён спыніўся. Ён казаў: «Мне здаецца, зараз я адчуваю менш віны, і я таксама здаравей, чым калі-небудзь. Мая жонка цяжарная, і ўсё гэта змяняе становішча».

Флаўэрз мае значную колькасць прыхільнікаў сярод геяў. Гэта стала пастаяннай тэмай размоў на розных гей-форумах і ў інтэрв’ю. Між тым, нягледзячы на ўсе плёткі, Брэндан зацвярджае, што ён традыцыйнай арыентацыі.

Флаўэрз вядомы за свой дбайна распрацаваны і эксцэнтрычны стыль, ад стылю маладога хлопца падчас «Hot Fuss» да вусоў у час «Sam’s Town». Яго цяперашні вобраз: куртка з фазанавымі пёрамі на плечах (Day & Age).

Узнагароды Флаўэрз узяў узнагароды ад часопіса «NME» як «Найлепш апрануты» і «Самы прывабны». У 2008 ён атрымаў узнагароду ад часопіса «GQ» як «Самы стыльны мужчына». У тым жа годзе «The Killers» перамаглі ў катэгорыях «Лепшы амерыканскі гурт» і «Лепшая амерыканская песня» падчас «NME Awards». У 2009 «The Killers» перамаглі ў катэгорыі «Лепшы міжнародны гурт» ізноў пры «NME Awards».

Дыскаграфія

Студыйныя альбомы ГодНазваМаксімальная пазіцыя ў чарцеСертыфікацыі<small>US<small>AUS<small>CAN<small>GER<small>IRL<small>NED<small>NZ<small>UK<small>GR2010Flamingo Выпушчаны: 3 верасня 2010 Лэйблы: Mercury, Island, Universal Фарматы: LP, CD, download859834613 UK: Залаты" IRL: Залаты2015The Desired Effect Выпушчаны: 18 мая 2015 Лэйблы: Mercury, Island, Vertigo, Universal Фарматы: LP, CD, download1714737216211— UK: Сярэбраны2026Thrasher

Сінглы Год Сінгл Максімальная пазіцыя Альбом AUS CAN IRL NLD NZ SWI UK USALT. USROCK USADU. 2010 «Crossfire» 46 70 4 22 22 35 8 6 11 23 Flamingo «Only the Young» — — — 68 — — 143 — — — 2011 «Jilted Lovers & Broken Hearts» — — — — — — — — — — 2015 «Can't Deny My Love» — — — — — — — — — — The Desired Effect2015«Still Want You»The Desired Effect2015«Lonely Town»The Desired Effect «—» азначае, што рэліз не патрапіў у чарт

Спасылкі

The Killers official site, from Island Records The Killers official site (U.K.) , from the Vertigo label «The Music That Changed My Life: Brandon Flowers» , Interview by Kyle Anderson, from Spin magazine Indie Rock Fans Website SPIN’s Brandon Flowers Interview

Катэгорыя:Музыканты ЗША Катэгорыя:The Killers Катэгорыя:Лаўрэаты NME Awards