Анатоль Сцяпанавіч Ваньковіч () — беларускі палітык і ваенны дзеяч. Генерал-маёр.

Біяграфія Закончыў Віленскае вышэйшае ваеннае вучылішча радыёэлектронікі проціпаветранай абароны (камандная, тактычная, аўтаматызаваныя сістэмы кіравання), Ваенную камандную Чырванасцяжную акадэмію проціпаветранай абароны імя Маршала Савецкага Саюза Г. К. Жукава (камандна-штабная і аператыўна-тактычная войскаў проціпаветранай абароны), Акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі (ваеннае і дзяржаўнае кіраванне).

Праходзіў вайсковую службу ў якасці камандзіра ўзвода, роты, батальёна, брыгады, начальніка аператыўнага ўпраўлення, займаў пасаду камандуючага войскамі Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання ваенна-паветранымі сіламі і войскамі праціпаветранай абароны. З 2003 года з’яўляўся начальнікам галоўнага штаба — першым намеснікам камандуючага ваенна-паветранымі сіламі і войскамі праціпаветранай абароны Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь.

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага скліканняў.

З лістапада 2012 года працаваў дырэктарам завода дакладнай электрамеханікі.

Узнагароды Узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме» III ступені, медалямі «За баявыя заслугі», «За бездакорную службу» І, II, III ступеняў, юбілейнымі медалямі, ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі БеларусьПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання ВАНЬКОВИЧ АНАТОЛИЙ СТЕПАНОВИЧ .

Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Генерал-маёры (Беларусь)