Ларыса Георгіеўна Вершаловіч (нар. , в. Лясок Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі урач і палітык.
Біяграфія У 1981 годзе закончыла Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці лячэбная справа.
Працоўную дзейнасць пачала рабочай Беліцкай хлебапякарні Лідскага райспажыўсаюза Гродзенскай вобласці. Працавала ўрачом-інтэрнам Баранавіцкай гарадской бальніцы, участковым тэрапеўтам, загадчыкам тэрапеўтычнага аддзялення, загадчыкам Лунінецкай раённай паліклінікі. Займала пасаду намесніка галоўнага ўрача па амбулаторнапаліклінічнай рабоце Лунінецкага раённага тэрытарыяльна-медыцынскага аб’яднання Брэсцкай вобласці.
Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага склікання.
Узнагароды Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі» (2012), юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, нагрудным знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь»ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання .
Літаратура Вершалович Лариса Георгиевна [Изоматериал] : Вместе за процветающую Лунинетчину! : [плакат]. ― [Б. м., 2008?]. Вершаловіч Ларыса Георгіеўна // Парламент ― Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання. — Мінск, 2008. — С. 63.
Катэгорыя:Тэрапеўты Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання