Святлана Вікенцьеўна Гіль () — беларускі палітык.

Біяграфія Скончыла Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці, інжынер-тэхнолаг. Працавала майстрам, старшым тэхнолагам, старшым інжынерам, старшынёй фабрычнага камітэта прафсаюза Брэсцкай фабрыкі верхняга трыкатажу, сакратаром камітэта КПБ Брэсцкага вытворчага дыванова-суконнага аб’яднання, старшынёй Ленінскага раённага Савета народных дэпутатаў горада Брэста, намеснікам генеральнага дырэктара па рабоце з моладдзю Брэсцкага вытворчага дывановага аб’яднання, дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства Брэсцкая швейная фірма «Надзея».

Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга скліканняўГИЛЬ СВЕТЛАНА ВИКЕНТЬЕВНА .

Узнагароды Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі БеларусьПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання .

Крыніцы

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання