Аляксандр Барысавіч Гудкоў () — беларускі палітык. Палкоўнік запасу. Старшыня Віцебскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане».
Біяграфія Нарадзіўся 5 чэрвеня 1957 года ў Растове-на-Доне (РСФСР).
Скончыў Разанскае вышэйшае ваеннае паветрана-дэсантнае каманднае вучылішча, афіцэр з вышэйшай спецыяльнай адукацыяй. Служыў у радах Узброеных Сіл у складзе абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў у Рэспубліцы Афганістан, іншых войнаў і лакальных канфліктаў. Працаваў старшынёй Віцебскай асацыяцыі ветэранаў вайны ў Афганістане, старшынёй Віцебскага абласнога саюза ветэранаў вайны ў Афганістане.
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга скліканняўГУДКОВ АЛЕКСАНДР БОРИСОВИЧ .
Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалём «За баявыя заслугі», васьмю іншымі медалямі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі.ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання .
Катэгорыя:Ваенныя Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання Катэгорыя:Удзельнікі Афганскай вайны (1979—1989)