Вуліца Залата́я Го́рка () — вуліца ў Савецкім раёне МінскаУлица Золотая Горка.

Да Вялікай Айчыннай вайны на месцы вуліцы існавалі Могілкавы і Залатагорскі завулкі. Пасля вайны па колішнім прадмесці Залатая Горка пракладзена новая вуліца, якая мела назву вуліца Радыстаў. У 1987 годзе вуліца атрымала сучасную назву.

Размяшчэнне Арыентавана з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. З’яўляецца працягам вуліцы Румянцава, пачынаецца ад вуліцы Казлова, перасякае Чырваназоркавую вуліцу, з усходняга боку прымыкае Чырваназоркавы завулак, далей з заходняга боку прымыкае бульвар Мулявіна, а з усходняга Берасцянская вуліца, завяршаецца скрыжаваннем з вуліцай Гікалы.

Забудова № 4 — Рэспубліканскі шпіталь Дэпартамента фінансаў і тылу Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

№ 18 — Сярэдняя школа імя Янкі Купалы № 19 г. Мінска. № 18, корпус 1 — Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 1 імя Л. Александроўскай (1973, архітэктар Д. Кудраўцаў).

Спасылкі

Обзор микрорайона Золотая Горка // Денис Блищ. Частное мнение Фатаграфіі вуліцы ў 2025 г. Архітэктура вуліцы ў базе Рhotobuildings

Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Першамайскі раён (Мінск) Катэгорыя:Залатая Горка