Мінская вобласць () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Беларускай ССР і Рэспубліцы Беларусь. Размешчана ў цэнтральнай частцы краіны, выхаду да дзяржаўнай граніцы не мае.
Гісторыя
Вобласць створана 15 студзеня 1938 г., узбуйнена ў 1954 і 1960 г. Падзяляецца на 22 раёны.
У 1987 на тэрыторыі вобласці налічвалася 19 гарадоў, 19 гарадскіх пасёлкаў, 2 рабочыя пасёлкі, 1 курортны пасёлак.
У 1998 на тэрыторыі вобласці налічвалася 20 гарадоў, у т.л. 7 абласнога падпарадкавання, 23 гарадскія пасёлкі, 307 сельсаветаў, 5248 сельскіх населеных пунктаў.
Прырода Для рэльефу Міншчыны характэрна чаргаванне ўзвышшаў і нізін. На тэрыторыі вобласці знаходзіцца самы высокі пункт Беларусі — гара Дзяржынская. Клімат вобласці ўмерана кантынентальны.
Мінская вобласць знаходзіцца на Балтыйска-Чарнаморскім водападзеле, праз яе тэрыторыю цякуць рэкі Бярэзіна, Нёман, Вілія, Свіслач, Пціч, Случ, а таксама іх прытокі. На поўначы вобласці ёсць значныя азёры, сярод іх выдзяляецца возера Нарач — самае вялікае ў Беларусі.
Сельскагаспадарчыя землі займаюць пераважна дзярнова-падзолістыя глебы (супясчаныя і сугліністыя), а таксама дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы і тарфяна-балотныя глебы.
Больш за трэцюю частку тэрыторыі вобласці пакрываюць лясы, у Барысаўскім, Лагойскім раёнах лясістасць дасягае 50 %. Галоўныя лесаўтваральныя пароды: хвоя звычайная, елка еўрапейская, бяроза павіслая. Поймы рэк займаюць нізінныя лугі. Балоты пераважна асушаныя.
На тэрыторыі вобласці знаходзіцца Нарачанскі нацыянальны парк, Бярэзінскі біясферны запаведнік (часткова).
11-13 ліпеня 2016 года па Мінскай вобласці прайшоў магутны шторм. На гарады абрынуўся моцны лівень, які суправаджаўся шквальным ветрам (да 25 м/с)https://telegraf.by/2017/08/46/360139-samie-silnie-uragani-v-belarusi.
Ад уздзеяння стыхіі пацярпелі 578 населеных пунктаў і каля 10 га лесу. Некалькі дзясяткаў чалавек атрымалі траўмы.
Праз год Беларусь зноў падвергнулася разбуральнаму ўздзеянню шторму. У канцы чэрвеня 2017 года над Мінскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцямі прайшоў магутны навальнічны фронт. Навальніца прынесла залевы і моцны парывісты вецер (да 22 м/с).
Насельніцтва Для Мінскай вобласці у цэлым характэрна змяншэнне колькасці насельніцтва: 1998 г. — 1566,2 тыс. чал.; 2003 г. — 1513,9 тыс. чал.; 2007 г. — 1461,8 тыс. чал.; 2009 г. — 1422,5 тыс. чал.Афіцыйныя даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта РБ на 14-10-2009; 2011 г. — 1411,5 тыс. чал.; 2012 г. — 1401,8 тыс. чал.Афіцыйныя даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта РБ на 1-06-2012. 2015 г. — 1407,9 тыс. чал.Этнокультурные процессы Центральной Беларуси в прошлом и настоящем / А. Вл. Гурко [и др.]; науч. ред. А. Викт. Гурко ; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, языка и лит., Фил. «Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора им. К. Крапивы». — Минск : Беларуская навука, 2016. С.409.
Галоўнай прычынай дэпапуляцыі насельніцтва з’яўляецца нізкі ўзровень нараджальнасці. У 2010 г. сумарны каэфіцыент нараджальнасці па Мінскай вобласці склаў 1,7 на адну жанчыну пры неабходнасці для простага ўзнаўлення насельніцтва каэфіцыента 2,15.
Адною з прычын нізкага ўзроўню нараджальнасці з’яўляецца крызіс інстытута сям’і. У Мінскай вобласці кожнае пятае дзіця нараджаецца па-за шлюбам, каля 77 тыс. сямей (19,2 %) з’яўляюцца няпоўнымі, у тым ліку 32 тыс. сямей з непаўналетнімі дзецьмі. Каля 5,2 тыс. дзяцей — сіроты ці засталіся без апекі бацькоў, пры гэтым 84 % — пры жывых бацькахЭтнокультурные процессы Центральной Беларуси в прошлом и настоящем / А. Вл. Гурко [и др.]; науч. ред. А. Викт. Гурко ; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, языка и лит., Фил. «Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора им. К. Крапивы». — Минск : Беларуская навука, 2016. С. 409—411.
На тэрыторыі вобласці размешчаны 24 гарады, 19 пасёлкаў гарадскога тыпу, 5212 сельскіх населеных пунктаў. Найбольшыя гарады: Барысаў (150,6 тыс. чал.), Салігорск (101,7), Маладзечна, Слуцк, Жодзіна (62,4 тыс. чал.).
Нацыянальны склад Нацыянальны склад насельніцтва па стане на 1999 год: беларусы — 86,63 %, рускія — 9,02 %, палякі — 1,89 %, украінцы — 1,61 %ВЫНІКІ ПЕРАПІСУ НАСЕЛЬНІЦТВА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 2019 ГОДА (ТОМ 2) , старонкі 237—257.
Нацыянальны склад насельніцтва па стане на 2009 год: беларусы — 88,48 %, рускія — 7,14 %, палякі — 1,26 %, украінцы — 1,25 %.
Нацыянальны склад насельніцтва па стане на 2019 год: беларусы — 88,55 %, рускія — 5,87 %, украінцы — 1,45 %, палякі — 1,07 %.
Рассяленне этнічных груп у Мінскай вобласці па перапісе 2009 года:
Моўны склад
Родная мова насельніцтва Мінскай вобласці па даных перапісаў насельніцтваВЫНІКІ ПЕРАПІСУ НАСЕЛЬНІЦТВА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 2019 ГОДА (ТОМ 2) , старонкі 263—325Перапіс 2009 Мінская вобласць, старонкі 32—34Вынікі перапісу насельніцтва Рэспублікі Беларусь 2019 года па Мінскай вобласці , старонкі 125—132.: Роднаямова199920092019чалавекдолячалавекдолячалавекдоляБеларуская83,58 %69,39 %59,55 %Руская15,24 %27,45 %37,27 %
Украінская мова з'яўляецца трэцяй па распаўсюджанасці роднай мовай у рэгіёне: па даных перапісу 2009 года яе такой назвалі 5 444 чалавекі ці 0,38 % насельніцтва Мінскай вобласці, па даных перапісу 2019 года — 6 987 чалавек ці 0,47 % насельніцтва Мінскай вобласці.
Паміж перапісамі 2009 і 2019 года доля сельскага насельніцтва Мінскай вобласці, якое лічыць беларускую мову роднай, скарацілася на 12,7 % (з 81,0 % да 68,3 %), у той час як доля тых, хто лічыць такой рускую — узрасла на 12,7 % (з 16,1 % да 28,8 %). Доля гарадскога насельніцтва Мінскай вобласці, якое лічыць беларускую мову роднай, скарацілася на 7,6 % (з 60,0 % да 52,4 %), у той час як доля тых, хто лічыць такой рускую — узрасла на 7,6 % (з 36,6 % да 44,2 %)СОВРЕМЕННАЯ ЯЗЫКОВАЯ СИТУАЦИЯ В БЕЛОРУССИИ И ЕЁ ДИНАМИКА В ПОСТСОВЕТСКИЙ ПЕРИОД.
Мова хатніх зносін насельніцтва Мінскай вобласці па даных перапісаў насельніцтва: Мовахатніхзносін199920092019чалавекдолячалавекдолячалавекдоляБеларуская58,51 %38,87 %37,36 %Руская41,28 %56,00 %60,13 %
Украінская мова з'яўляецца трэцяй па распаўсюджанасці мовай хатніх зносін у рэгіёне: па даных перапісу 2019 года яе такой назвалі 543 чалавекі ці 0,04 % насельніцтва Мінскай вобласці.
Паміж перапісамі 2009 і 2019 года доля сельскага насельніцтва Мінскай вобласці, якое ўказала беларускую мовай хатніх зносін, скарацілася на 11,0 % (з 59,9 % да 48,9 %), у той час як доля тых, хто ўказаў такой рускую — узрасла на 13,8 % (з 35,1 % да 48,9 %). Доля гарадскога насельніцтва Мінскай вобласці, якое ўказала беларускую мовай хатніх зносін, узрасла на 6,0 % (з 21,9 % да 27,9 %), у той час як доля тых, хто ўказаў такой рускую — скарацілася на 3,5 % (з 72,8 % да 69,3 %).
Родная мова насельніцтва адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Мінскай вобласці па даных перапісаў 2009 і 2019 гадоў: Адміністрацыйнаяадзінка ПерапісЗмяненне долінасельніцтва, якое лічыцьбеларускую мовуроднай 2009 2019 Беларуская Руская Беларуская РускаячалавекдолячалавекдолячалавекдолячалавекдоляМінская вобласць69,39 %27,45 %59,55 %37,27 %- 9,84 %горад Жодзіна51,28 %44,05 %44,60 %52,04 %- 6,68 %Бярэзінскі раён88,22 %10,74 %67,57 %31,18 %- 20,65 %Барысаўскі раён51,57 %45,49 %43,58 %53,08 %- 7,99 %Вілейскі раён84,23 %14,98 %72,53 %25,86 %- 11,70 %Валожынскі раён90,66 %8,10 %78,12 %19,00 %- 12,54 %Дзяржынскі раён66,93 %30,17 %56,95 %40,88 %- 9,98 %Клецкі раён92,40 %6,86 %85,66 %13,52 %- 6,74 %Капыльскі раён92,74 %6,23 %83,21 %15,81 %- 9,53 %Крупскі раён81,29 %16,85 %70,39 %28,45 %- 10,90 %Лагойскі раён80,83 %17,00 %69,25 %28,63 %- 11,58 %Любанскі раён90,59 %7,89 %78,77 %18,40 %- 11,82 %Мінскі раён56,14 %36,88 %53,43 %42,80 %- 2,71 %Маладзечанскі раён73,81 %23,83 %61,17 %35,20 %- 12,64 %Мядзельскі раён89,19 %9,78 %77,37 %21,12 %- 11,82 %Нясвіжскі раён82,63 %15,35 %71,18 %27,22 %- 11,45 %Пухавіцкі раён60,20 %36,40 %54,74 %41,09 %- 5,46 %Слуцкі раён68,52 %28,06 %60,95 %36,29 %- 7,57 %Смалявіцкі раён73,24 %23,78 %56,75 %39,34 %- 16,49 %Салігорскі раён62,54 %32,39 %55,76 %38,44 %- 6,78 %Старадарожскі раён80,53 %17,61 %70,51 %25,55 %- 10,02 %Стаўбцоўскі раён80,75 %18,36 %68,38 %29,77 %- 12,37 %Уздзенскі раён88,12 %10,64 %74,47 %24,19 %- 13,65 %Чэрвеньскі раён77,95 %19,73 %65,47 %32,47 %- 12,48 %
Мова хатніх зносін насельніцтва адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Мінскай вобласці па даных перапісаў 2009 і 2019 гадоў: Адміністрацыйнаяадзінка ПерапісЗмяненне долінасельніцтва, якое ўказалабеларускую мовумовай хатніхзносін 2009 2019 Беларуская Руская Беларуская РускаячалавекдолячалавекдолячалавекдолячалавекдоляМінская вобласць38,87 %56,00 %37,36 %60,13 %- 1,51 %горад Жодзіна7,53 %86,42 %23,82 %73,53 %+ 16,29 %Бярэзінскі раён54,95 %44,21 %39,47 %59,89 %- 15,48 %Барысаўскі раён16,26 %80,07 %22,23 %75,07 %+ 5,97 %Вілейскі раён61,38 %37,24 %50,59 %48,31 %- 10,79 %Валожынскі раён80,51 %16,39 %65,28 %32,39 %- 15,23 %Дзяржынскі раён34,05 %62,19 %32,18 %66,43 %- 1,87 %Клецкі раён85,49 %13,69 %68,89 %30,74 %- 16,60 %Капыльскі раён81,46 %15,96 %64,54 %35,00 %- 16,92 %Крупскі раён57,77 %37,70 %46,96 %52,49 %- 10,81 %Лагойскі раён55,48 %40,26 %47,64 %50,95 %- 7,84 %Любанскі раён71,14 %22,37 %57,20 %40,45 %- 13,94 %Мінскі раён16,62 %73,27 %32,77 %64,20 %+ 16,15 %Маладзечанскі раён41,06 %54,61 %36,98 %60,13 %- 4,08 %Мядзельскі раён75,68 %22,58 %63,07 %35,90 %- 12,61 %Нясвіжскі раён68,33 %26,64 %53,00 %45,92 %- 15,33 %Пухавіцкі раён30,92 %64,47 %27,24 %69,76 %- 3,68 %Слуцкі раён35,01 %59,84 %36,02 %61,83 %+ 1,01 %Смалявіцкі раён34,58 %58,11 %31,22 %65,59 %- 3,36 %Салігорскі раён27,64 %64,08 %34,80 %59,92 %+ 7,16 %Старадарожскі раён50,54 %45,13 %39,62 %57,21 %- 10,92 %Стаўбцоўскі раён55,53 %42,59 %47,94 %50,87 %- 7,59 %Уздзенскі раён61,38 %35,93 %44,67 %54,61 %- 16,71 %Чэрвеньскі раён47,13 %46,36 %40,54 %58,00 %- 6,59 %
Паводле афіцыйных даных, 69,7 % жыхароў Мінскай вобласці, якія мелі права голасу, прынялі ўдзел у галасаванні на рэферэндуме 1995 года, з іх 80,7 % падтрымалі наданне рускай мове роўнага з беларускай статусу дзяржаўнай мовы.
Паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь, у перыяд з 2012/13 па 2018/19 навучальны год у Мінскай вобласці доля вучняў, якія атрымліваюць агульную сярэднюю адукацыю на беларускай мове, скарацілася з 28,9 % да 20,1 %, тады як доля вучняў, якія атрымліваюць агульную сярэднюю адукацыю на рускай мове — узрасла з 71,1 % да 79,9 %. Мінская вобласць мела найвышэйшы сярод абласцей Беларусі працэнт школьнікаў з беларускай мовай навучання.
Органы кіравання Прадстаўнічая ўлада: Мінскі абласны Савет дэпутатаў. Адрас: Мінск, вул. Энгельса, 4.
Выканаўчая ўлада: Мінскі абласны выканаўчы камітэт. Адрас: Мінск, вул. Энгельса, 4.
Гаспадарка
У гаспадарчым комплексе важнае значэнне мае прамысловасць. Мінская вобласць спецыялізуецца на здабычы калійнай солі; прамысловасць мае шматгаліновы характар і ўключае: хімічную, лёгкую, машынабудаванне (грузавікі, станкі) будаўнічыя матэрыялы (бетон), электроніку, мэблю. Значная доля прамысловасці сканцэнтравана ў пяці гарадах (працэнт прамысловасці вобласці пазначаны ў дужках): Салігорск (25,5 %), Барысаў (19,8 %), Жодзіна (13,95 %), Слуцк (7,2 %), Маладзечна (6 %).http://www.belarus.by/by/about-belarus/geography/minsk-region
Мінская вобласць з’яўляецца буйнейшым сельскагаспадарчым рэгіёнам Беларусі. У большасці раёнаў развіта мяса-малочная жывёлагадоўля, птушкагадоўля, вытворчасць збожжа. У вобласці вырошчваюцца збожжавыя (жыта, ячмень, авёс, пшаніца, кукуруза), кармавыя культуры, цукровыя буракі, лён, бульба, гародніна.
У структуры перавозак важнейшае месца займаюць чыгуначны і аўтамабільны транспарт. Чыгуначная сетка вобласці злучае Расію і Еўропу, краіны Балтыі і паўднёвыя дзяржавы СНД.
Сродкі масавай інфармацыі Абласная прэса прадстаўлена газетай «Мінская праўда», заснавальнік — Мінскі абласны выканаўчы камітэт. Выдаецца з 1 лістапада 1950 г. Наклад — 13 тыс. 735 асобнікаў (май 2013).