Ірына Мікалаеўна Рынейская (нар. , Бабруйск) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія Скончыла Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працавала настаўнікам хіміі, намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ № 9 г. Бабруйска, вядучым спецыялістам, галоўным спецыялістам аддзела ідэалагічнай работы, намеснікам начальніка, начальнікам аддзела адукацыі, начальнікам упраўлення адукацыі, спорту і турызму Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага і сёмага скліканняў.

У красавіку 2024 года была выбрана дэлегаткай на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад мясцовых Саветаў дэпутатаў.

Узнагароды Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, юбілейным медалём «30 гадоў вываду савецкіх войскаў з Афганістана»Рынейская Ірына Мікалаеўна.

Крыніцы

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання