Карабахскі дыялект (), таксама Арцахскі дыялект ()Нагорны Карабах: армянскае Косава ці азербайджанскі Данбас? Ідэя. Беларускі глабальны часопіс. — старажытны ўсходнеармянскі дыялект, адзін з самых распаўсюджаных дыялектаў армянскай мовы, з унікальнай фанетычнай і сінтаксічнай структурай. На гэтым дыялекце цяпер размаўляюць не толькі жыхары Нагорнага Карабаха, але і вялікая частка насельніцтва Зангезура (Сюніка) Рэспублікі Арменія.
На дыялекце размаўляла большасць армян, якія пражывалі ў савецкім Азербайджане, асабліва ў гарадах Баку і Кіравабадзе (Гянджа).
Па меры абвастрэння карабахскай вайны армяне Азербайджана былі вымушаныя пакінуць свае дамы. Сёння большасць эмігрантаў і бежанцаў з Азербайджана пражывае ў Арменіі і Расіі, дзе разам са стандартнай армянскай і рускай мовамі часам размаўляюць і на карабахскім дыялекце.
Дыялект меў вялікае ўздзеянне на фармаванне бакінскай гаворкі армянскай мовы. У дыялекце шмат субдыялектаў, якія істотна адрозніваюцца адзін ад аднаго.
Гл. таксама Армянская мова Карабах Карабахскі канфлікт Карабахская вайна
Катэгорыя:Армянская мова Катэгорыя:Дыялекты