«Exile» (бел. «Выгнанне») — песня амерыканскай спявачкі Тэйлар Свіфт і амерыканскага гурта «Bon Iver». 3 жніўня 2020 года яна была адпраўленая на альтэрнатыўнае радыё ў якасці другога сінгла з восьмага студыйнага альбома артысткі «Folklore». Кампазіцыя была напісана самой Тэйлар у супрацоўніцтве з Уільямам Баўэрам і Джасцінам Вернанам. Прадзюсарам трэка выступіў Ааран Дэснер.

«Exile» — гэта кінематаграфічная інды-фолкавая балада з евангельскімі і аркестравымі элементамі, лірыка якой адлюстроўвае нявыказаны дыялог паміж двума адчужанымі палюбоўнікамі. Меланхалічны дуэт далікатнага вакалу Свіфта і глыбокага барытона Джасціна Вернана лунае над цяжкім піяніна, вяртлявымі струнамі і трапяткімі гармоніямі.

Песня атрымала прызнанне крытыкаў і любоў фанатаў творчасці Свіфт. Сінгл дэбютаваў на шостым месцы ў амерыканскім хіт-парадзе Billboard Hot 100.

Інфармацыя Тэкст «Exile» распавядае гісторыю няўдалага драматычнага кахання з пункту гледжання абодвух палюбоўнікаў. Каб разыграць такую лірычную канцэпцыю, Тэйлар запрасіла Джасціна Вернана, саліста «Bon Iver», паўдзельнічаць у запісе песні. Першапачатковы варыянт кампазіцыі быў напісаны Свіфт і Уільямам Баўэры, але Вернан унёс некаторыя змены, і менавіта гэтая версія стала канчатковай. У якасці прадзюсара выступіў Ааран Дэснер.

Тэйлар Свіфт распявадае пра кампазіцыю:

Рэліз песні апынуўся сюрпрызам. 23 ліпеня 2020 года Свіфт абвясціла ў сацыяльных сетках, што заўтра выпускае свой восьмы студыйны альбом «Folklore», і ў яго трэклісце значылася «Exile». Такім чынам, прэм'ера песні адбылася 24 ліпеня 2020 года разам з рэлізам лірык-відэа. 3 жніўня 2020 года трэк адправілі на альтэрнатыўнае радыё ў якасці другога сінгла з «Folklore».

«Exile» — гэта інды-фолк балада з евангельскімі элементамі і аркестравым поп-уплывам. Джасцін Вернан выкарыстоўвае спецыфічны рык у якасці спосаба вакальнага выканання і аплаквае страчанае каханне, у той час як Свіфт спявае далікатна і мякка. Песня напісана ў танальнасці фа-мажор і мае павольны тэмп роўны 76 ударам у хвіліну. Вакальны дыяпазон дуэта ў песні распасціраецца ад C♭3 да E♭5 і лунае над цяжкім піяніна, вяртлявымі струнамі і трапяткімі гармоніямі.

Крытычныя водгукі Кампазіцыя, у цэлым, была ўхвальна сустрэтая музычнымі экспертамі і аглядальнікамі. Часопіс «Under the Radar» назваў яе адной з лепшых песень «Folklore» і заўважыў, што галасы Свіфт і Вернана добра спалучаюцца адзін з адным. Выданне «Consequence of Sound» выбрала «Exile» песняй тыдня і назвала дуэт «маленькім цудам 2020 года». «Vulture» заявілі, што «Exile» — гэта галоўны вынік усяго альбома.

Камерцыйны поспех Сінгл дэбютаваў на шостым месцы ў амерыканскім хіт-парадзе Billboard Hot 100 і ў чарце Канады, на трэцім — у хіт-парадах Аўстраліі і Ірландыі, на пятым — у Новай Зеландыі, на восьмым — у Вялікабрытаніі.

Удзельнікі запісу

Тэйлар Свіфт — вакал, аўтар; Джасцін Вернан — вакал, аўтар, гуказапіс; Уільямам Баўэрам — аўтар; Ааран Дэснер — прадзюсар, гуказапіс; Роб Муз — альт, скрыпка; Лаура Сіск — гуказапіс; Джонатан Лоў — гуказапіс, міксаванне; Рэндзі Мерыл — звядзенне.

Чарты

Штотыднёвыя чарты Чарт (2020)Вышэйшая пазіцыя ARIA3 Ö3 Austria Top 7556 Ultratip Flanders46 Ultratip Wallonia21 Canadian Hot 1006 Singles Digitál Top 10068 Tracklisten32 RIM3 IRMA3 Single Top 10084 RIANZ5 RIAS3 Official Charts Company17 Sverigetopplistan38 Schweizer Hitparade48 UK Singles Chart8 Billboard Hot 1006 Billboard Hot Rock Songs2 Rolling Stone Top 1003