Аляксандр Васільевіч Шакуцін (нар. , в. Вялікае Бабіна Аршанскага раёна Віцебскай вобласці) — беларускі прадпрымальнік, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га і 5-га скліканняў. Фігурант санкцыйных спісаў ЕС, Вялікабрытаніі, шэрагу іншых краін.
Біяграфія Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, урач-лячэбнік.
Працоўную дзейнасць пачаў у калгасе «Радзіма» Аршанскага раёна. Быў намеснікам сакратара камітэта камсамола Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. Быў загадчыкам 1-га хірургічнага аддзялення 10-й Мінскай гарадской клінічнай бальніцы, галоўным урачом медсанчасці, дырэктарам медыцынскага цэнтра Мінскага ордэна Леніна і ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі трактарнага завода. Быў прэзідэнтам Міжнароднай медыцынскай асацыяцыі «Здароўе і прыгажосць», навукова-вытворчага аб’яднання «Праммедінвест», генеральным дырэктарам закрытага акцыянернага таварыства «Праммедінвест», намеснікам генеральнага дырэктара па пытаннях перспектыўнага развіцця закрытага акцыянернага таварыства «Праммедінвест», старшынёй савета дырэктараў адкрытага акцыянернага таварыства «„Амкадор“ — кіруючая кампанія холдынга».
Намеснік генеральнага дырэктара па пытаннях перспектыўнага развіцця закрытага акцыянернага таварыства «ПМІ ГРУП», старшыня савета дырэктараў адкрытага акцыянернага таварыства «„Амкадор“ — кіруючая кампанія холдынга».
У сакавіку 2026 года Беларускі расследавальніцкі цэнтр выпусціў расследаванне, паводле якога нават пасля фактычнай нацыяналізацыі «Амкадора» ў 2025 годзе Шакуцін захаваў кантроль над некаторымі прыбытковымі актывамі, звязанымі з холдынгам.
Старшыня праўлення рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларуская тэнісная федэрацыя». Член Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь. Член Савета па развіцці прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь. Член прэзідыума рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь».
Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га і 5-га скліканняўШакуцін Аляксандр Васільевіч .
Ганаровы консул Бангладэш у Беларусі.
Міжнародныя санкцыі 17 снежня 2020 года Еўрапейскі савет пашырыў Чорны спіс Еўрасаюза ў тым ліку за кошт Шакуціна. Санкцыі прадугледжвалі забарону на ўезд у Еўрасаюз і замарозку актываў. Пры абгрунтаванні ўвядзення санкцый адзначалася, што Шакуцін атрымлівае выгаду ад падтрымкі рэжыму Лукашэнкі ў выніку прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці, а таксама з’яўляецца членам арганізацыі «Белая Русь», якая падтрымлівае ЛукашэнкуCouncil Implementing Regulation (EU) 2020/2129 of 17 December 2020 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus. 26 студзеня 2021 года да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя. Таксама Шакуціна ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія, Швейцарыя.
21 чэрвеня 2021 года ў Чорны спіс Еўрасаюза ўнеслі і кампанію «Логекс», як мяркуецца, звязаную з ШакуцінымOfficial Journal of the European Union.
У 2022 годзе Шакуцін і «Амкадор» трапілі пад санкцыі Канады і Украіны.
5 снежня 2023 года Шакуціна і «Амкадор» дадалі ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША.
Рэакцыя на санкцыі У студзені 2023 года Беларускі расследавальніцкі цэнтр заявіў, што паводле яго расследавання, кампанія Шакуціна па-ранейшаму займаецца бізнэсам у Германіі нават пасля ўвядзення еўрапейскіх санкцый супраць Шакуціна. Восенню 2023 года БРЦ выпусціў два новыя расследаванні, прысвечаныя меркаванаму абыходу заходніх санкцый кампаніямі Шакуціна.
7 чэрвеня 2023 года Еўрапейскі суд адхіліў пазоў Шакуціна аб зняцці санкцый ЕС.
Узнагароды Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», юбілейнымі медалямі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі БеларусьПАРЛАМЕНТ — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь пятага склікання .
Спасылкі
Катэгорыя:Хірургі Беларусі Катэгорыя:Прадпрымальнікі Беларусі Катэгорыя:Спартыўныя функцыянеры Беларусі Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС Катэгорыя:Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША Катэгорыя:Ганаровыя консулы Катэгорыя:Старшыні нацыянальных спартыўных федэрацый Беларусі