Яўген Аляксандравіч Смірноў (нар. , Ражск Разанскай вобласці РСФСР) — беларускі юрыст і дзяржаўны дзеяч. Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь.
Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, юрыст.
Служыў у радах Узброеных Сіл. Быў майстрам, начальнікам бюро працы і заработнай платы Мінскага электрамеханічнага завода. Выбіраўся народным суддзёй, старшынёй суда Першамайскага раёна Мінска. Працаваў суддзёй Мінскага гарадскога суда, начальнікам упраўлення судовых органаў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, суддзёй Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, намеснікам, першым намеснікам Старшыні Вышэйшага Гаспадарчага суда Рэспублікі Беларусь.
Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
Узнагароды Узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі БеларусьПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання.
Санкцыі ЕС Як першы намеснік старшыні Вышэйшага Гаспадарчага суда 2 лютага 2011 года быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза за ўдзел у меркаваных падлогах ды парушэннях правоў чалавека.
Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Суддзі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС