99-я партызанская брыгада імя Дз. Ц. Гуляева — была створана ў студзені 1943 года ў Глускім раёне. У снежні 1943 — студзені 1944 брыгада была перадыслацыравана ў Целяханскі раён. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Глускага, Старадарожскага, Целяханскага, Лагішынскага, Іванаўскага, Косаўскага раёнаў.

Гісторыя Партызаны рабілі дыверсіі на чыгуначных участках Бабруйск — Асіповічы, Баранавічы — Лунінец. У ноч на 26 верасня 1943 года штурмам авалодалі чыгуначным участкам Асіповічы — Татарка, падарвалі больш за 1000 рэек, разбурылі чыгуначнае палатно. Вялі баі па разгрому варожых гарнізонаў і апорных пунктаў. У красавіку 1944 года ўдзельнічалі ў абарончых баях на рацэ Ясельда з карнікамі. На Агінскім канале пабудавалі пераправу і ўтрымлівалі яе да падыходу Чырвонай Арміі. Разам з часцямі Чырвонай Арміі ўдзельнічалі ў вызваленні райцэнтраў Целяханы, Азарычы, вёскі Краглевічы.

10 ліпеня 1944 года брыгада (415 партызан; атрады імя Варашылава, імя Грабко (камандзір атрада Грабко загінуў у баі), імя Воранава) злучыліся з Чырвонай Арміяй.

Склад Брыгада была створана на базе атрадаў Дзмітрыя Цімафеевіча Гуляева, У. Ц. Шантара, А. П. Пакуша, Б. М. Цыкунова, М. Ц. Грабко. У сакавіку 1943 года годзе атрады Шантара і Пакуша былі вылучаны для фарміравання 225-й партызанскай брыгады, у чэрвені атрад Гуляева — 101-й партызанскай брыгады імя Аляксандра Неўскага, у верасні атрад Цыкунова — 100-й Глускай партызанскай брыгады. У верасні 1943 года ў брыгаду ўвайшоў атрад імя Варашылава (арганізаваны ў красавіку 1942 года, да студзеня 1943 года дзейнічаў самастойна, потым у 37-й партызанскай брыгадзе імя А. Я. Пархоменкі).

Камандаванне Камандзіры Іван Міхайлавіч Кулікоўскі Андрэй Ціханавіч Чайкоўскі Уладзімір Кірылавіч Якавенка

Камісары Андрэй Ціханавіч Чайкоўскі Мікалай Канстанцінавіч Панцялеенка

Начальнікі штаба В. М. Сярэдзін В. М. Каракулін

Літаратура

Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе