Э́двард Мунк (; , Лётэн, Нарвегія — , Экелі, недалёка ад Осла) — нарвежскі мастак і графік, які аддаваў перавагу сімвалізму і экспрэсіянізму.

Біяграфічныя звесткі Вучыўся ў Осла ў Каралеўскай школе малявання (1881—86) і ў майстэрні К. Крога (1882—83). Працаваў у Нарвегіі, Даніі, Францыі, Германіі.

Творчасць У ранні перыяд зазнаў уплыў В. ван Гога і П. Гагена. Светаўспрыманне Э. Мунка сфарміравалася пад уплывам твораў пісьменнікаў-сімвалістаў Х. Егера і А. Стрындберга, што абумовіла ў яго карцінах матывы адзіноцтва, трывогі, смерці.

Творам уласцівы эмацыянальная напружанасць і абвостраная выразнасць вобразаў, жорсткі, віхрападобны контурны малюнак, павышаная дынаміка кампазіцый, дысананс колераў: «Хворая дзяўчынка» (1885—86), «Сястра мастака» (1892), «Крык», «Пакой паміраючага» (1893), «Вампір» (каля 1893), «Самота» (1894), «Танец жыцця» (1899), «Танец на беразе» (1900—02), «Дзеці на вуліцы» (1910), «Начны вандроўнік» (1939) і інш. Большасць карцін 1890—1910-х г. уваходзяць у няскончаны цыкл «Фрыз жыцця».

Графічныя творы вызначаюцца змрочным эратызмам, успрыняццем жанчыны як увасаблення негатыўнай, разбуральнай сілы: «Дзяўчына і смерць» (1894), «Мадонна» (1895—1902), серыя «Укус» (1913) і інш.

Аўтар фрэсак для залаў універсітэта ў Осла («Альма Матэр», «Гара людзей» і інш., 1909—15).

Ушанаванне памяці Музей Мунка ў Осла займаецца зборам, апрацоўкай і папулярызацыяй творчасці мастака і графіка.

Літаратура Мунк //

Катэгорыя:Мастакі Нарвегіі Катэгорыя:Эдвард Мунк