Кнут Га́мсун (), сапраўднае імя Кнуд Пе́дэрсен (;  — ) — нарвежскі пісьменнік, паэт, драматург, сацыяльны крытык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі літаратуры (1920).

Біяграфія Вёў вандроўнае жыццё, змяніў шмат прафесій. З 1911 года жыў у Нарвегіі. У 1934 годзе публічна выказаў сваю падтрымку нацыстам. У 1945 годзе арыштаваны, у 1947 годзе асуджаны за калабарацыянізм.

Творчасць У ранніх раманах і аповесцях «Голад» (1890), «Містэрыі» (1892), «Новая зямля» (1893), «Пан» (1894), «Вікторыя» (1898), зборніку навел «Сіеста» (1898), напісаных у традыцыях неарамантызму, адчуваецца ўплыў філасофскіх ідэй Ф. Ніцшэ, Э. Сведэнбарга, А. Шапенгаўэра. С. Кіркегара, эстэтыкі А. Стрындберга, Ф. Дастаеўскага. У раманах «Пад восеньскай зоркай» (1906), «Беноні», «Роза» (абодва 1908), «Вандроўнік грае пад сурдзінку» (1909) дамінуюць матывы самотнага вандроўніцтва, беспрытульніцтва, пошуку шляхоў да зліцця з прыродай. Раманы «Апошняя ўцеха» (1912), «Дзеці свайго часу» (1913), «Мястэчка Сегельфос» (1915), «Плады зямлі» (1917; Нобелеўская прэмія) вызначаюцца непрыняццем тагачаснай заходняй цывілізацыі (за выключэннем нямецкай). Ідэі зліцця з прыродай і зямлёй развіваюцца ў раманах «Жанчыны каля студні» (1920), «Аўгуст» (1930), «А жыццё ідзе» (1933), «Кольца замыкаецца» (1936). Аўтар драматычных твораў «Каля брамы царства» (1895), «Гульня жыцця» (1896), «Вечаровая зара» (1898), «Манах Вэнт» (1902), зборнікаў вершаў «Дзікі хор» (1904), мемуараў «На зарослых сцяжынках» (1949).

Беларускія пераклады Асобныя творы К. Гамсуна пераклалі на беларускую мову Лявон Баршчэўскі і Лідзія Ёхансен.

Царыца Саўская // Крыніца 1996, № 25 (10). Голад / Пер. Л.Баршчэўскага; Пан. Вікторыя / Пер. Л. Ёхансен. Мн.: Выдавец А.Янушкевіч, 2017.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Голад. Урывак з рамана Бахарэвіч А. Успаміны пра электрычнасць — prajdzisvet.org

Катэгорыя:Пісьменнікі Нарвегіі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры