Аляксандр Мікалаевіч Булавіцкі (нар. , в. Чахец Пружанскага раёна, Брэсцкая вобласць) — беларускі настаўнік, дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія Працаваў настаўнікам. У 1954—1966 гадах інструктар Пружанскага райкама, Брэсцкага абкама, 1-ы сакратар Шарашоўскага, Кобрынскага райкамаў ЛКСМБ, старшыня калгаса «Запаветы Ільіча» Кобрынскага раёна.
У 1966—1968 гадах старшыня Кобрынскага райвыканкама. З 1968 года старшыня калгаса «Сцяг Перамогі» Кобрынскага раёна, з 1981 года старшыня Гарадзецкага міжгаспадарчага аб’яднання, з 1982 года старшыня калгаса-камбіната імя Ф. Э. Дзяржынскага. Першы старшыня Савета калгасаў Брэсцкай вобласці. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1985—1990 гадах, выбіраўся дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета.
Узнагароды Узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, іншымі ўзнагародаміЯны кіравалі горадам і раёнам.
Катэгорыя:Старшыні калгасаў Катэгорыя:Старшыні Кобрынскага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 11-га склікання Катэгорыя:Нарадзіліся ў Пружанскім раёне