Алякса́ндр (Ле́шак) Фердынанд Ду́нін-Барко́ўскіAleksander Leszek Ferdynand hr. Dunin-Borkowski z Borkowic h. Łabędź (, 11 студзеня 1811, вёска , цяпер , Цярнопальская вобласць — , ) — польскі публіцыст, палітычны дзеяч.
Біяграфія
Нарадзіўся ў багатай шляхецкай сям’і герба «Лебедзь». Атрымаў хатняе выхаванне. Пазней разам са старэйшым братам Юзафам навучаўся ў львоўскай гімназіі.
Даведаўшыся пра пачатак паўстання 1830—1831, браты накіраваліся ў Польшчу. Лешак прымаў удзел у паўстанні ў чыне падпаручніка, быў ад’ютантам генерала Яна Крукавецкага. У бітве пад Радамам быў паранены.
Пасля сканчэння паўстання пражываў у Караляўцы, дзе вывучаў санскрыт. Вярнуўшыся ў Львоў, распачаў актыўную літаратурную дзейнасць.
Падчас вясны народаў у 1848 годзе — адзін з кіраўнікоў львоўскага , рэдактар ліста імператару Фердынанду I, у якім былі выкладзены патрабаванні палякаўФ. И. Свистун. Прикарпатская Русь подъ владѣниемъ Австріи. Часть первая. Львов, 1895. — Стр. 257—259.. Пасля сканчэння рэвалюцыі нейкі час пражываў у Дрэздэне і Познані.
З 1850 года зноў у Галіччыне, але цягам дзесяці гадоў не праяўляў грамадскай актыўнасці. Пасля прызнання вярнуўся да публіцыстычнай і палітычнай дзейнасці. Дэпутат (1861—1872). Ініцыятар стварэння і прэзідэнт (1867—1884) Кракаўскага таварыства заахвочвання мастакоў.
Творчасць Пісаў аповесці, публіцыстычныя артыкулы, перакладаў з некалькіх моў.
Найлепшай з прац стаў зборнік сатырычных фельетонаў «Parafiańszczyzna», першы з якіх апублікаваны 1 сакавіка 1843 ў . У 1843 годзе выдаў ва Уроцлаве I том «Parafiańszczyzny», у 1849 годзе ў Познані выйшаў II том. Кніга асуджала найвышэйшыя слаі галіцыйскага грамадства. Ужо пасля выхаду першага тому ў Галіччыне выбухнуў вялізны літаратурны скандал. Рэакцыя каталіцкага духавенства была настолькі рэзкаю, што ў другім томе Баркоўскі больш не закранаў «набожную» тэматыку.
Сярод іншых твораў: «Kozak», «Orły z Herburtów» (1838), «Niepowieści i nierozprawy» (1846), «Cymbalada» (1845, 1848)Borkowski Dunin Leszek.
Увайшоў у гісторыю польска-ўкраінскіх і польска-расійскіх стасункаў сваім афарызмам (1861): «Niema Rusi — jest Moskwa i Polska!»Jacek Kloczkowski. Jak rozwiązać spór polsko — ukraiński?Ф. И. Свистун. Прикарпатская Русь подъ владѣниемъ Австріи. Часть вторая (1850—1895). Львов, 1896. — Стр. 155.Іван Франко. Українська література в 1904 році Микола Легкий. Чотири маловідомі праці Івана Франка. Українське літературознавство. Зб. наук. праць, 2006, вип. 68, с. 366—399Иван Франко. Южнорусская литератураДідицький Богдан (Феодосій) Андрійович. Гэты афарызм лаканічна выказаў погляды той (даволі значнай) часткі еўрапейскайН. Я. Данилевский. Россия и Европа. і асабліва польскай інтэлігенцыі, якая «прымала як нешта цвёрда ўсталяванае» тэорыюВ. М—н. Духинский (Франциск). (ЭСБЭ)Іван Лисяк-Рудницький. Францішек Духінський та його вплив на українську політичну думку Ф. И. Свистун. Прикарпатская Русь подъ владѣниемъ Австріи. Часть вторая (1850—1895). Львов, 1896. — Стр. 105 Францыска Духінскага і падзяляла яго погляды на неабходнасць адзінства «арыйскіх» Польшчы і Русі (Украіны) супраць «туранскай» Масквы (Масковіі).
Літаратура
Спасылкі Parafiańszczyzna Т. I на старонцы Польскай інтэрнэт-бібліятэкі
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Цярнопальскай вобласці Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1830—1831 гадоў Катэгорыя:Польскамоўныя пісьменнікі