Баі за Пальмавы гай — сутыкненні, якія адбыліся падчас Іракскай вайны ў Худайды, правінцыя Дыяла. Баі ішлі ў раёне гарадскога саду Пальмавы гай (). Гэта было апошняе буйное сутыкненне канфлікту з удзелам амерыканскіх войскаў.

Баявыя дзеянні пачаліся, калі атрады другой брыгады кансультавання і дапамогі і 512-й ваеннай паліцэйскай роты арміі ЗША падтрымалі іракскіх вайскоўцаў і паліцыянтаў у пошукавай аперацыі супраць групы з 15—25 паўстанцаў, якія ўстанаўлівалі СВП на дарогах, дзе праязджалі калоны мясцовых сілавікоў і кааліцыі.

У ходзе аперацыі былі задзейнічаны ўдарныя верталёты Apache і знішчальнікі F-16 ВПС ЗША. Самалёты скінулі дзве 500-фунтавыя бомбы, але без асаблівага эфекту. Пасля трохдзённых сутыкненняў паўстанцам удалося сысці, не нясучы ніякіх страт, у той час як да 33 супрацоўнікаў іракскіх сілаў бяспекі былі забіты або паранены, а два амерыканскіх вайскоўца атрымалі раненні.

Гэтыя падзеі паказалі, што без удзелу замежных войскаў іракскія сілавікі не вельмі здольны забяспечваць правапарадак і змагацца з супрацівам. Адзін іракскі лейтэнант, што ўдзельнічаў у аперацыі ў Пальмавым гаі, пазней сказаў, што калі б не амерыканская авіяцыя і артылерыя, то мясцовыя сілы нават бы і не адважыліся зачысціць сад.

Спасылкі NYTimes Post Combat Gunfire In Iraq, image of US Support Iraqi forces struggling, forcing U.S. troops to fight NYTimes Blog Special ops in iraq NPR Battle of Palm Grove raises doubts on Iraqi Army Катэгорыя:Бітвы і аперацыі Іракскай вайны Катэгорыя:Бітвы ЗША Катэгорыя:Бітвы паводле алфавіта Катэгорыя:Верасень 2010 года Катэгорыя:Канфлікты 2010 года