Васіль Аляксандравіч Яфімаў (, в. Брудна, цяпер Мазавецкае ваяводства, Польшча — ) — беларускі кампазітар, харавы дырыжор, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1955).

Біяграфія Скончыў у 1937 годзе Беларускую кансерваторыю (клас В. Залатарова), у 1937—1941 гадах і з 1944 года выкладаў у ёй, з 1947 года дацэнт, загадчык кафедры, у 1948—1954 гадах намеснік дырэктара. Арганізатар і кіраўнік хору Галоўпалітасветы (1921), польскага вакальнага ансамбля Беларускага радыё (1928).

Член Беларускага саюза кампазітараў з 1932 года.

Творчасць Сярод твораў: 2 струнныя квартэты, хары, вакальныя дуэты, рамансы, песні на вершы А. Астрэйкі, П. Броўкі, М. Клімковіча, Я. Купалы і інш., апрацоўкі беларускіх народных песень. Аўтар падручніка «Элементарная тэорыя музыкі» (1947).

Літаратура

Журавлёв Д. Н. Композитор Василий Ефимов. — Мн., 1967.

Спасылкі

Катэгорыя:Хормайстары СССР Катэгорыя:Хормайстары Беларусі Катэгорыя:Музычныя педагогі СССР Катэгорыя:Музычныя педагогі Беларусі Катэгорыя:Кампазітары СССР Катэгорыя:Кампазітары Беларусі