Анжэла Мерычы (, Італія — , ) — каталіцкая святая.

Біяграфія Нарадзілася ў невялікім мястэчку ў італьянскіх Альпах. Уступіўшы ў трэці закон святога Францішка, прысвяціла сябе дабрачыннай дзейнасці. У 1525 годзе здзейсніла паломніцтва ў Святую Зямлю, пасля чаго зразумела, што яе пакліканнем з’яўляецца хрысціянскае выхаванне моладзі, асабліва дзяўчат.

У 1535 годзе заснавала таварыства святой Уршулі і стала першай настаяцельніцай распаўсюджанага ў наш час закону ўршулянак, які з’яўляецца ўзорам рэлігійнага жыцця ў жаночай супольнасці і вядомы сваёй выхаваўчай дзейнасцю. Анжэла вяла вельмі аскетычнае жыццё і пры гэтым была цудоўнай дарадчыцай і педагогам.

Памерла 27 студзеня 1540 годзе ў Брэшыі, дзе была пахавана ў касцёле, які сёння названы яе імем. Належыць да ліку найбольшых рэфарматараў свайго часуСвятая Анжэла Мерычы, панна.

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Хрысціянскія святыя XVI стагоддзя Катэгорыя:Святыя Італіі Катэгорыя:Каталіцкія святыя