Васіль Ануфрыевіч Прата́шчык ( — ) — вучоны-хімік, доктар хімічных навук (1972).

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Старыя Дарогі (сучасны аграгарадок у Старадарожскім раёне Мінскай вобласці Беларусі). У 1947 годзе скончыў Беларускі інстытут народнай гаспадаркі. З 1948 года працаваў у Інстытуце хіміі Акадэміі навук БССР, у 1959—1971 гадах у Інстытуце фізіка-арганічнай хіміі, у 1973—1981 — у Інстытуце торфу.

Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па тапахіміі, вызначэнню ўдзельнай паверхневай энергіі цвёрдых цел.

Сярод апублікаванага: О роли поверхности и контакта между частицами в некоторых реакциях твердых веществ и разработка метода определения поверхности по адсорбции C¹⁴O₂ / В. А. Протащик ; Ин-т химии Акад. наук Белорус. ССР — Мн., 1958. Новые закономерности в топохимии. — М.: «Знание», 1974.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Выпускнікі БДЭУ Катэгорыя:Хімікі СССР Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута хіміі АН БССР Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута прыродакарыстання НАНБ Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута фізіка-арганічнай хіміі НАНБ Катэгорыя:Нарадзіліся ў Старадарожскім раёне