thumb|250px|Верталёт UH-1D 336-й авіяцыйнай роты распыляе дэфаліянты ў дэльце ракі Меконг, 26 ліпеня 1969 г. Экалагічная вайна ЗША супраць В’етнама — прымяненне арміяй ЗША ў ходзе вайны ў В’етнаме хімічных сродкаў, што пацягнула шматлікія ахвяры сярод мірнага насельніцтва і цяжкія экалагічныя наступствы.

За час вайны армія ЗША распыліла на тэрыторыі Паўднёвага В’етнама 72 млн літраў дэфаліянта «Agent Orange» для знішчэння лясоў, у тым ліку 44 млн літраў, якія змяшчалі 2,3,7,8-Тэтрахлорадыбензадыяксін. 2,3,7,8-ТХДД з’яўляецца ўстойлівым рэчывам, трапляючы ў арганізм чалавека з вадой і ежай, ён выклікае розныя захворванні печані і крыві, масавыя прыроджаныя ўродства нованароджаных і парушэнні звычайнага праходжання цяжарнасці. Пасля ўжывання амерыканскімі ваеннымі дэфаліянтаў ужо пасля вайны загінула некалькі дзясяткаў тысяч чалавек. Усяго ў В’етнам налічваецца каля 4,8 мільёна ахвяр распылення дэфаліянтаў, у тым ліку тры мільёны непасрэдна пацярпелыхНапалм и диоксин во вьетнамской войне // vietnamnews.ru.

Амерыканскія вайскоўцы таксама ўжывалі газы; выклікалі штучныя кіслотныя дажджы, ужываючы апрацоўку аблокаў хімікатамі; распылялі хімікаты, якія выклікалі моцныя пажары ў джунгляхХозин Г. Необъявленная война природе // Вокруг света, № 10 (2625), 1977Коваль В. Катастрофа по заказу // Русский предприниматель, № 1-2 (19), февраль 2004.

Выкарыстанне дэфаліянтаў У жніўні 1961 г. пад ціскам ЦРУ і Пентагона прэзідэнт ЗША Джон Кенэдзі санкцыянаваў прымяненне хімікатаў для знішчэння расліннасці ў Паўднёвым В’етнаме. Мэтай распылення было знішчэнне расліннасці джунгляў, што палягчала выяўленне падраздзяленняў паўночнав’етнамскай арміі і партызан НФВПВ.

Першапачаткова ў эксперыментальных мэтах паўднёвав’етнамская авіяцыя пад кіраўніцтвам амерыканскіх ваенных ужыла распыленне дэфаліянтаў над невялікімі ляснымі масівамі ў раёне Сайгона (цяпер Хашымін). У 1963 годзе апрацоўцы дэфаліянтамі падвергнулася больш шырокая плошча на паўвостраве Камаі (цяперашняя тэрыторыя правінцыі Камаі). Атрымаўшы паспяховыя вынікі, амерыканскае камандаванне пачало масіраванае прымяненне дэфаліянтаў.

У рамках аперацыі «Ranch Hand» хімічнаму ўздзеянню падвергліся ўсе раёны Паўднёвага В’етнама, многія раёны Лаоса і Камбоджы. Акрамя лясных масіваў апрацоўваліся палі, сады і каўчукавыя плантацыі. З 1965 г. дэфаліянты распыляліся над палямі Лаоса (асабліва ў яго паўднёвай і ўсходняй частках), з 1967 г. — у паўночнай частцы дэмілітарызаванай зоны. У снежні 1971 г. прэзідэнт Рычард Ніксан аддаў загад аб спыненні масавага прымянення гербіцыдаў, аднак іх ужыванне дазвалялася ўдалечыні ад амерыканскіх ваенных аб’ектаў і буйных населеных пунктаў.

Амерыканскія войскі пераважна выкарыстоўвалі чатыры гербіцыдныя рэцэптуры: пурпурную, аранжавую, белую і блакітную. Іх асноўнымі кампанентамі з’яўляліся: 2,4-дыхлорфенаксіуксусная кіслата, 2,4,5-трыхлорфенаксіуксусная кіслата, пікларам і какадзілавая (дыметыларсінавая) кіслата. Найбольш актыўна ўжывалася аранжавая рэцэптура (супраць лясоў) і блакітная (супраць пасеваў рысу і іншых сельскагаспадарчых культур). Для лепшага распылення хімікатаў да іх дадаецца газа альбо дызельнае паліваШишлова А. «Куриный кризис» в Бельгии и проблема диоксина // Наука и жизнь.

Механічнае знішчэнне расліннасці Амерыканскія ваенныя для знішчэння расліннасці выкарыстоўвалі таксама масіраваныя бамбардзіроўкі джунгляў. У 1965—1973 гадах на Паўднёвы В’етнам было скінута 17 мільёнаў авіяцыйных бомбаў, было падарвана 217 мільёнаў артылерыйскіх снарадаў.

Армія ЗША ўжывала цяжкую гусенічную тэхніку — «звязкі» 33-тонных бульдозераў для зняцця павярхоўнага пласта, пасля чаго глеба становіцца непрыдатнай для земляробства (тэхналогія «рымскіх плугоў»). Акрамя таго, практыкавалася разбурэнне дамбаў і ірыгацыйных збудаванняўБерков А. Международные следственные комиссии в зеркале современности // Обозреватель — Observer, N 9 (116), 1999.

Выкарыстанне газаў Хімічныя рэчывы ўжываліся таксама супраць людзей. У прыватнасці, амерыканская армія выкарыстала атрутныя рэчывы: CS — артахлорабензілідэн малананітрыл і яго рэцэптурныя формы CN — хлорацэтафенон DM — адамсіт або хлордыгідрафенарсазін CNS — рэцэптурныя формы хлорпікрына ВАЕ — брамацэтон BZ — хінуклідыл-3-бензілат. Па сцвярджэнні саміх амерыканскіх ваенных, газы ўжываліся ў тэарэтычна не смяротна канцэнтрацыях. Аднак, як паказваў прафесар медыцынскага факультэта Сарбоны Франсіс Кан, у В’етнаме былі створаны ўмовы (выкарыстанне ў вялікай колькасці ў замкнёнай прасторы), калі газ CS з’яўляўся смяротным зброяйКунцевич А. Д., Назаркин Ю. К. Химическая война США в Индокитае , 1987.

Экалагічныя наступствы Маштабнае прымяненне амерыканскімі войскамі хімікатаў прывяло да цяжкіх наступстваў. Практычна цалкам былі знішчаны мангравыя лясы (500 тыс га), знішчана 60% (каля 1 млн га) джунгляў і 30% (больш за 100 тыс. га) раўнінных лясоў. З 1960 года ўраджайнасць каўчукавых плантацый знізілася на 75%. Амерыканскія войскі знішчылі ад 40 да 100% пасеваў бананаў, рысу, салодкай бульбы, папаі, памідораў, 70% какосавых плантацый, 60% гевеі, 110 ты. га плантацый казуарыны.

У выніку прымянення хімікатаў сур’ёзна змяніўся экалагічны баланс В’етнама. У пацярпелых раёнах з 150 відаў птушак засталося 18, адбылося амаль поўнае знікненне земнаводных і насякомых, скарацілася колькасць рыб у рэках і адбылося змяненне іх складу. Быў парушаны мікрабіялагічны склад глебаў, атручаныя расліны. Рэзка скарацілася колькасць відаў драўняна-хмызняковых парод вільготнага трапічнага лесу, засталіся адзінкавыя віды дрэў і некалькі відаў калючых траў, не прыгодных у корм скаціне.

Змены ў фауне В’етнама пацягнулі выцясненне аднаго віда чорных пацукоў іншымі відамі, якія з’яўляюцца разносчыкамі чумы ў Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі. У краявідным складзе кляшчоў з’явіліся кляшчы-разносчыкі небяспечных хвароб. Аналагічныя змены адбыліся ў краявідным складзе камароў: замест бясшкодных камароў-эндэмікаў з’явіліся камары-разносчыкі малярыі.

Гл. таксама Экацыд Тактыка выпаленай зямлі

Спасылкі Кунцевич А. Д., Назаркин Ю. К. Химическая война США в Индокитае, 1987 Хозин Г. Необъявленная война природе // Вокруг света, № 10 (2625), 1977 Scott-Clark C., Levy A. Spectre orange // The Guardian, 29 March 2003 Vietnam: war and the environment // Green Left Weekly issue, № 106, 14 July 1993

Катэгорыя:Хімічная зброя Катэгорыя:Ваенныя злачынствы падчас вайны ў В’етнаме Катэгорыя:Масавыя забойствы ў В’етнаме Катэгорыя:Экалагічныя злачынствы Катэгорыя:Вайна ў В’етнаме