І́рвін Уэ́лш (, ) — сучасны шатландскі , , , аўтар культавых кніг «Trainspotting» i «Acid House», паводле якіх былі знятыя аднайменныя фільмы. У абодвух стужках Уэлш грае эпізоды.
Біяграфія У пачатку 1990-х Уэлш пачаў пісаць. Яго першы раман «Trainspotting» (1993) — прасякнуты чорным гумарам апавяданне пра будні маладых наркаманаў Эдынбурга канца 1980-х гадоў. Гэта ў значнай ступені аўтабіяграфічная кніга. Юнацтва Уэлш правёў сярод наркаманаў, але, перасяліўшыся ў Амстэрдам, знайшоў у сабе сілы злезці з іголкі. Уэлш стаў адзіным сярод сваёй наркаманскай кампаніі, хто выжыў падчас эпідэміі СНІДу. У 1996 годзе Дэні Бойл зняў на аснове «Trainspotting» фільм «На ігле». Папулярным стаў і саўндтрэк да стужкі, у які ўвайшлі кампазіцыі групы Уэлша Primal Scream. Пасля гэтага Уэлш напісаў яшчэ шэраг кніг і на дадзены момант застаецца адным з найбольш папулярных пісьменнікаў у жанры контркультуры. У 2021 годзе ў Вялікабрытаніі стартавала экранізацыя яго рамана «Злачынства». Гэта першая тэлеадаптацыя, зробленая па кнізе Ірвіна Уэлша.From Trainspotting to the TV series of Crime: the Irvine Welsh interview - Silvia Pingitore, the-shortlisted.co.uk- https://the-shortlisted.co.uk/irvine-welsh-trainspotting-crime-interview/
Раманы
Trainspotting (1993) Marabou Stork Nightmares (1995) Filth (1998) Glue (2001) Porno (2002) The Bedroom Secrets of the Master Chefs (2006) Crime (2008) Skagboys (2010 — пішацца)
Экранізацыі 1996 — На ігле (Trainspotting) 1998 — Кіслотны дом (Acid House)