Ліяны — расліны, сцёблы якіх няздольныя самастойна захоўваць вертыкальнае становішча і якія выкарыстоўваюць іншыя расліны ў якасці апоры.

Сярод ліян ёсць як дрэвавыя, так і травяністыя расліны.

Шматлікія лазячыя папараці сустракаліся яшчэ ў каменнавугольным перыядзе. У наш час ліяны шырока распаўсюджаныя сярод сасудзістых раслін, асабліва насенных. Пераважна, гэта трапічныя расліны.

Класіфікацыя ліян Па спосабу лазання ліяны дзеляцца на 4 групы: Ліяны, якія абапіраюцца. Да гэтай групы адносяцца ліяны, якія не маюць адмысловых прыстасаванняў для лазання. Каранёвалазячыя ліяны. Гэта ліяны, якія ўзбіраюцца па скалах ці тоўстых ствалах дрэваў пры дапамозе прыдаткавых каранёў, што прычапляюцца да апоры. Павойныя ліяны. Гэта расліны, якія ўзбіраюцца на апору за кошт абвівання сцябла вакол яе. Найбольш распаўсюджаны спосаб сярод ліян. Вусіканосныя ліяны. Прымацаванне да апоры ў гэтых ліян забяспечваецца адмысловымі прыстасаваннямі — вусікамі, якія ўяўляюць сабою відазмененае лісце або сцябло.

Гл. таксама Дрэва Куст Кусцік Паўкуст Паўкусцік Трава

Літаратура Серебряков И. Г. Экологическая морфология растений. Жизненные формы покрытосеменных и хвойных. — М.: Высшая школа, 1962.

Катэгорыя:Жыццёвыя формы раслін