Аляксандр Іванавіч Крыніцкі (; , — , , НКУС) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч.

Першы сакратар Камуністычнай партыі Беларусі з 29 верасня 1924 года па 4 мая 1927 годаАлександр Криницкий: известный и неизвестный.

Біяграфія Рэвалюцыйная дзейнасць У 1913–1915 гадах вучыўся ў Маскоўскім універсітэце. Удзельнічаў у студэнцкім рэвалюцыйным руху.

У 1915 годзе стаў членам РСДРП. Быў арыштаваны ў верасні гэтага ж года і асуджаны на вечнае пасяленне ў Сібір.

Выйшаў на волю пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года і ў 23 гады ўзначаліў Цвярской губернскі камітэт РСДРП(б).

Падчас Грамадзянскай вайны ў Расіі быў у 1918 годзе палітработнікам у Чырвонай Арміі на Паўднёвым фронце.

У 1919–1924 гадах на партыйнай працы ва Уладзіміры, Саратаве, Маскве, Омску, Данецку.

У БССР У верасні 1924 да мая 1927 ў БССР: сакратар, са снежня 1925 года 1-ы сакратар ЦК КП(б)Б.

На Беларусі А. Крыніцкі як тыповы прадстаўнік партыйнай эліты праводзіў у жыццё ідэі ўмацавання СССР як адзінай звышцэнтралізаванай саюзнай дзяржавы, камандна-адміністрацыйнай кіравання эканомікай, поўнай манаполіі на ўладу кампартыі. Адначасова зведваў уплыў моцнага ў 1920-я г. мясцовага нацыянальна-арыентаванага крыла КП(б)Б. Індустрыялізацыю ў БССР праводзіў з істотнымі адрозненнямі ад установак XIV з’езда УКП(б): вітаў развіццё прамысловасці па перапрацоўцы мясцовай сельскагаспадарчай сыравіны, садзейнічаў забеспячэнню вёскі неабходнымі сельскагаспадарчымі машынамі і прыладамі, развіццю прадукцыйных сіл вёскі і мястэчка, саматужнай прамысловасці і г.д.

Адначасова ў БССР шырока вялося культурнае будаўніцтва, ажыццяўлялася беларусізацыя і каранізацыя, А. Крыніцкі спрыяў авалоданню беларускай мовай і карыстанню ёю ўсімі членамі КП(б)Б. У той жа час у сакавіку 1926 года па яго ініцыятыве прынята пастанова ЦК КП(б)Б «Аб рабоце сярод інтэлігенцыі», створана камісія, па прапановах якой прадстаўнікоў навуковай, творчай і культурна-асветнай інтэлігенцыі па палітычных матывах адхілялі ад займаемых пасад.

Пачалося «выцясненне» з актыву КП(б)Б былых удзельнікаў непралетарскіх партый (БПСР, Бунд і інш.), якое заканчвалася выключэннем з партыі, арыштамі. Паміж А. Крыніцкім і старшынём СНК БССР Я. Адамовічам склаліся ненармальныя адносіны, якія прывялі да адклікання абодвух з Беларусі. У пачатку 1930-х гадоў гэтыя адносіны былі кваліфікаваны як праяўленне групаўшчыны ў КП(б)Б з праваапартуністычнай і нацыяналістычнай афарбоўкай.

Пасля працы ў БССР З мая 1927 года — загадчык агітацыйна-прапагандысцкага аддзела ЦК УКП(б), з 1929 года — сакратар Закаўказскага крайкама УКП(б), потым намеснік наркама РСІ СССР, адначасова член рэдкалегіі часопіса «Большевик», намеснік загадчыка сельскагаспадарчага аддзела ЦК УКП(б), з 1933 года — начальнік Палітупраўлення і намеснік Наркамзема СССР, сакратар Саратаўскага крайкама (абкама) партыі.

Кандыдат у члены (1924—1934), член ЦК УКП(б) з 1934 г., член ЦК і Бюро ЦК КП(б)Б (1924—1927), член ЦВК БССР і яго Прэзідыума (1925—1927).

У ліпені 1937 года быў арыштаваны, абвінавачаны ў прыналежнасці да арганізацыі правых і шпіянажы на карысць Польшчы, расстраляны. У 1956 годзе быў рэабілітаваны.

Крыніцы

Катэгорыя:Першыя сакратары ЦК КПБ Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Члены бюро ЦК КПБ Катэгорыя:Члены ЦК КПСС Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР Катэгорыя:Члены ЦВК БССР Катэгорыя:Члены Прэзідыума ЦВК БССР